wd wp Пошук:

Чарналобы грычун

Чарналобы грычун, чарналобы саракуш (Lanius minor) — дробная птушка сямейства саракушавых.

Апісанне

Даўжыня цела 19-22 см, размах крылаў 32-35 см, маса 47-53 г. Спінны бок шэры, брушны — белы з ружова-палевым адценнем, крылы чорныя з белым «люстэрачкам», лоб і пярэдняя частка цемені чорныя. Маладыя шэрыя, крыху жаўтаватыя, без чорнага лба, але з чорнай паласой праз вока, як у вялiкага грычуна, са светлымi палосамi на спiне. Спеў — цiхае, меладычнае шчабятанне з мноствам iмiтацый.

Пашырэнне

Арэал ахоплівае поўдзень Еўропы і Заходняй Сібіры, даходзіць на ўсход да захаду Алтая і Казахстана, на поўначы да Латвіі, Маскоўскай вобласці, Башкірыі. У Беларусі рэгулярна трапляўся на поўдні, на астатняй яе частцы — крайне спарадычна.

Месцы пражывання — прыдарожныя насаджэнні, палі, лугі, пусткі з групамі ці адзінкавымі дрэвамі, рэдкалессі і ўзлескі, ускраіны населеных пунктаў, лесанасаджэнні, пакінутыя землі з садамі, алеямі і асобнымі пабудовамі.

Пералёты від. Месцы зiмовак — Трапiчная i Паўднёвая Афрыка ад поўдня Анголы i Намiбii да Мазамбіка.

Асаблівасці біялогіі

Корміцца насякомымі, пераважна жукамі.

Манагам. Гняздуецца адзіночнымі парамі. Гнёзды робіць у густых кронах лісцевых, радзей хвойных дрэў на вышыні ад 3 да 10 м. Гняздо даволі масіўнае, у яго сценкі заўсёды ўплятае зялёныя суквецці араматычных траў. Адкладка яек у канцы траўня-чэрвені. У кладцы 4-6 яек памерамі 24,8 x 18,1 мм. Наседжванне працягваецца 15-16 сутак.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Чырвоная кніга Беларусі
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Жывёлы, апісаныя ў 1788 годзе
Катэгорыя·Саракушавыя