wd wp Пошук:

Грычун вялікі

Вялікі грычун ці шэры саракуш (Lanius excubitor) — птушка з атраду вераб’інападобных (Passeriformes), сямейства саракушавых (Laniidae).

Апісанне

Даўжыня цела 23-26 см, размах крылаў 30-36 см. Параўнальна вялiкiх памераў, бела-чорна-папялiсты. Над чорнай паласой, якая праходзiць праз вока — белае брыво. На крыле, у залежнасцi ад падвiду, два альбо адно люстэрка. У самкi на грудзях карычневы налёт, а чорны колер з карычневым адценнем. Маладыя могуць быць падобныя да самца альбо самкi. Cпеў з хрыплых крыкаў.

Пашырэнне

Арэал: Заходняя, Цэнтральная і Усходняя Еўропа (акрамя поўдня), Азiя (акрамя крайняй поўначы, ад Каспiйскага мора на паўночны ўсход праз Казахстан, Цянь-Шань, паўночную Манголiю да Сахалiна i Анадырскага зал.) i паўночная частка Паўночнай Амерыкi.

Гняздуецца ў групах высокiх дрэў сярод палёў, насяляе ускрайкі сухiх бароў паблiзу пагоркаў i палёў, часам тарфянiкi з рэдкiмi дрэвамi, паркi, сады, можа сяліцца паблiзу чалавечага жылля. Выкарыстоўвае слупы i лiнii электраперадач як прысады для падпiльноўвання ахвяр, асаблiва каля дрэў i кустоў. У гарах не перавышае звычайна 1000 м, на Алтаi даходзiць да 2500 м.

Папуляцыi з поўначы арэала пералётныя. Месцы зiмовак у Еўропе i Азii ў межах гнездавога арэала i на поўдзень ад яго, у цэнтральнай i паўднёвай частках Паўночнай Амерыкi.

Асаблівасці біялогіі

Гняздо «ўцiснутае» у развiлцы тоўстых, бакавых галiн, звычайна на вышынi 5-8 м (выпадкова больш нiзка — напр., на карлiкавых соснах). Знешнi слой са шчыльна сплеценых тоўстых каранёў з прымессю раслiннага пуху (якога няма ў iншых грычуноў), унутраны — з сухiх сцёблаў травянiстых раслiн, а таксама карэньчыкаў i завялых раслiнных валокнаў. Высцiлка толькi на дне латка — шчыльны i тоўсты слой воўны i раслiннага пуху (часам з прымессю карэньчыкаў, кветак, кавалкаў кары i пёраў).

Яйкі

Яйкi (5-7, часам 3-9) пераважна крыху падоўжаныя з вострым вузейшым канцом. Колер зменлiвы ў адной i той жа кладцы, звычайна светла-зялёныя з рознымi адценнямi (светла-зялёныя, жаўтавата- або шэра-зеленаватыя аж да блакiтнаватых). Рэдкiя плямы па ўсёй паверхнi: глыбокія — светла-шэрыя, паверхневыя — шэра-алiўкавыя, алiўкавыя, пурпурова-шэрыя, жоўта-пясчаныя, iржава-карычневыя.

Падвіды

Ілюстрацыя П. І. Барысава

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Віды па-за небяспекай
Катэгорыя·Саракушавыя
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта