Чарнаго́сце[1] (трансліт.: Čarnahoscie, руск.: Черногостье) — вёска ў Бешанковіцкім раёне Віцебскай вобласці. Уваходзіць у склад Соржыцкага сельсавета.
У 1931—1954 гадах цэнтр Стрэлішчанскага сельсавета, у 1954—1960 гадах вёска ў складзе Соржыцкага сельсавета, у 1960—1965 гадах — у складзе Астровенскага сельсавета, з 1965 года — у складзе адноўленага Соржыцкага сельсавета[2].