Чарлз Хард Таўнс (англ.: Charles Hard Townes; нар. 28 ліпеня 1915, Грынвіл, Паўднёвая Караліна) — амерыканскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1964). Член Нацыянальнай акадэміі навук ЗША (1956), замежны член РАН (1994). Хрысціянін баптысцкага веравызнання.
Таўнс нарадзіўся ў Грынвіле, там жа вучыўся, у 1935 скончыў Фурманскі ўніверсітэт, у 1939 — у Каліфарнійскі тэхналагічны інстытут. У 1939—1948 ён працаваў у фірме «Бэл тэлефон», у 1948—1961 — у Калумбійскім універсітэце (з 1950 на пасадзе прафесара). У 1961—1966 Таўнс з’яўляўся прафесарам і прэзідэнтам Масачусецкага тэхналагічнага інстытута, з 1967 ўзначальвае фізічны аддзел Каліфарнійскага ўніверсітэта ў Берклі. У 1967 ён быў абраны прэзідэнтам Амерыканскага фізічнага таварыства.