wd wp Пошук:

Чарлз Феферман

Чарлз Луіс Феферман (англ.: Charles Louis Fefferman; нар. 18 красавіка 1949, Вашынгтон) — амерыканскі матэматык у Прынстанскім універсітэце. Яго асноўнай тэмай даследаванняў з’яўляецца матэматычны аналіз. У 1979 годзе абраны ў Нацыянальную акадэмію навук ЗША.

Біяграфія

Чарлз Феферман нарадзіўся ў яўрэйскай сям’і. Паступіў у каледж у дванаццаць гадоў і напісаў сваю першую навуковую працу на нямецкай мове ў 15-гадовым узросце. Пасля атрымання ў Мэрылендскім універсітэце ў Каледж-Парку ступені бакалаўра ў галіне фізікі і матэматыкі ва ўзросце 17 гадоў і доктарскай ступені ў галіне матэматыкі ў Прынстанскім універсітэце пад кіраўніцтвам Эліяса Штайна ў 20-гадовым узросце, Феферман атрымаў поўную прафесуру ў Чыкагскім універсітэце ў 22 гады. Самы малады прафесар у гісторыі Злучаных Штатаў.

У 24 гады Феферман вярнуўся ў Прынстан у якасці поўнага прафесара — пасада, якую ён займае да гэтага часу. У 1976 годзе ён першым з матэматыкаў атрымаў прэмію Алана Уотэрмана, якой адзначае Нацыянальны навуковы фонд маладых навукоўцаў за ўражальныя дасягненні. За сваю працу ў галіне матэматычнага аналізу на Міжнародным кангрэсе матэматыкаў у Хельсінкі ў 1978 годзе Феферман атрымаў Філдсаўскую прэмію.

Зноскі

  1. MacTutor History of Mathematics archive Праверана 22 жніўня 2017.
  2. Charles Fefferman // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172569648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 13 снежня 2014.
  4. Нямецкая нацыянальная бібліятэка, Берлінская дзяржаўная бібліятэка, Баварская дзяржаўная бібліятэка і інш. Record #172569648 // Агульны нарматыўны кантроль — 2012—2016. Праверана 2 сакавіка 2015.
  5. Матэматычная генеалогія — 1997. Праверана 8 жніўня 2016.
Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Лаўрэаты прэміі Вольфа па матэматыцы
Катэгорыя·Вучоныя паводле алфавіта
Катэгорыя·Лаўрэаты Філдсаўскай прэміі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Вашынгтоне
Катэгорыя·Выкладчыкі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1949 годзе
Катэгорыя·Матэматыкі XXI стагоддзя
Катэгорыя·Матэматыкі XX стагоддзя
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 красавіка
Катэгорыя·Матэматыкі ЗША
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Выкладчыкі Чыкагскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
Катэгорыя·Выпускнікі Мэрылендскага ўніверсітэта ў Каледж-Парку
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дактары навук
Катэгорыя·Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
Катэгорыя·Выпускнікі Прынстанскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных