wd wp Пошук:

Чарлз Тэйз Расел

Чарлз Тэйз Расел (англ.: Charles Taze Russell; нарадзіўся 16 лютага 1852 г., Алегейні (Пенсільванія, ЗША) — памёр 31 кастрычніка 1916 г., Пампа (Тэхас, ЗША) — амерыканскі рэлігійны дзеяч, адзін з заснавальнікаў рэлігійнага руху Даследчыкаў Бібліі, які пазней атрымаў назву Сведкі Іеговы, сакратар і галоўны бухгалтар, а з 1884 года прэзідэнт Таварыства Сіёнскай вартавой вежы і трактатаў, прэзідэнт Таварыства вартавой вежы, Біблій і трактатаў (Пенсільванія)[3].

З юнацтва Ч.Т. Расел цікавіўся рэлігіяй, што прывяло яго да заснавання групы даследчыкаў Бібліі (пачатак 1870-х гг.) і часопіса «Сіёнская вартавая вежа і веснік прысутнасці Хрыста» (1879 г.), якія працягвалі дзейснасць пасля яго смерці. На працягу жыцця выступаў з шматлікімі пропаведзямі па розных гарадах свету і ўдзельнічаў у дэбатах з пратэстанцкімі багасловамі на прадмет неіснавання пекла і адсутнасці ў Бібліі вучэння аб Тройцы.

У 1878 г. ажаніўся з Мэры Фрэнсіс Эклі. Пасля сямнаццаці гадоў сумеснага жыцця Мэры пакінула мужа і ў 1908 г., пасля судовага разбору, пачатага па яе ініцыятыве ў 1903 г., суд вынес рашэнне на судовае разлучэнне з выплатай аліментаў[4].

Памёр падчас адной з місіянерскіх паездак у цягніку. Пасля яго смерці некаторыя з Даследчыкаў Бібліі выйшлі з арганізацыі па прычыне нязгоды з пэўнымі зменамі, якія пачалі там адбывацца[5].

Працы Расела

Зноскі

  1. 1 2 Bibliothèque nationale de France data.bnf.fr: платформа адкрытых даных — 2011. Праверана 10 кастрычніка 2015.
  2. 1 2 Charles Taze Russell // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. «Cвидетели Иеговы - возвещатели Царства Бога», гл. 26, с. 576
  4. «Cвидетели Иеговы - возвещатели Царства Бога», гл . 29, с. 645.
  5. Возвещатели, с.61-71// он-лайн библиотека Сторожевой Башни

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся 16 лютага
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1852 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў 1916 годзе
Катэгорыя·Сведкі Іеговы
Катэгорыя·Пахаваныя ў Пенсільваніі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў Тэхасе
Катэгорыя·Памерлі 31 кастрычніка