wd wp Пошук:

Чарацянскі сельсавет

Чараця́нскі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Чарацянка.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года сельсавет у складзе Насовіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Церахоўскага раёна. 30 снежня 1927 года скасаваны, тэрыторыя далучана да Пракопаўскага сельсавета.

20 верасня 1983 года цэнтр Пракопаўскага сельсавета Гомельскага раёна перанесены ў вёску Чарацянка, сельсавет перайменаваны ў Чарацянскі.

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 1120 чалавек[1], з іх 93,2 % — беларусы, 5,4 % — рускія, 1,1 % — украінцы[2].

Зноскі

  1. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  2. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Насовіцкага раёна
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Церахоўскага раёна
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Чарацянскі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1983 годзе
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, скасаваныя ў 1927 годзе