Не блытаць з Субрахманьян Чандрасекар.
Чандрасекхара Венката Раман[6] (там.: சந்திரசேகர வெங்கடராமன்; 11 лістапада 1888, Тыручырапалі, Брытанская Індыя — 21 лістапада 1970, Бангалор, Індыя) — індыйскі фізік, лаўрэат Нобелеўскай прэміі па фізіцы (1930) за працы па рассеянню святла і за адкрыццё эфекту, названага ў яго гонар.