wd wp Пошук:

Чамялоўскае вадасховішча

Чамялоўскае — вадасховішча ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі. Размешчана ў 14 км на паўночны ўсход ад горада Івацэвічы, каля вёскі Чамялы ў пойме ракі Шчара. Побач з возерам праходзяць аўтамабільныя дарогі Р2 і М1.

Збудавана для рыбаводства ў 1954 годзе на пойме ракі Шчара.

З’яўляецца наліўным, напаўняецца вадой праз шлюзы Даманаўскага вадасховішча з выкарыстаннем помпавай станцыі.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вадасховішчы Івацэвіцкага раёна