wd wp Пошук:

Даманаўскае вадасховішча

Дама́наўскае — вадасховішча ў Івацэвіцкім раёне Брэсцкай вобласці Беларусі, у басейне ракі Шчара і яе прытока Грыўды, каля перакрыжавання аўтамабільных дарог М11 (E85) і Р2.

Вадасховішча створана ў 1954 годзе ў мэтах энергетыкі і рыбагадоўлі. Знаходзіцца за 16 км у напрамку на паўночны ўсход ад Івацэвічаў, прыкладна за 0,5 км на паўднёвы ўсход аграгарадка Даманава, за 1,4 км уверх па цячэнню ад месца ўпадзення Грыўды ў Шчару.

Плошча паверхні вадасховішча 1,82 км². Даўжыня 2 км, найбольшая шырыня 1,5 км. Найбольшая глыбіня 3,5 м. Аб’ём вады ў вадасховішчы 1,82 млн м³. Плошча вадазбору 4160 км². Ваганні ўзроўню на працягу года 1,1 м. Сярэдні шматгадовы сцёк 523 млн м³. Чаша вадасховішча займае частку поймы рэк Шчара і Грыўда, агароджана дамбай даўжынёй 6,75 км. Напаўняецца вадой са Шчары праз сістэму шлюзаў з Чамялоўскага вадасховішча.

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Вадасховішчы Брэсцкай вобласці
Катэгорыя·Вадасховішчы Івацэвіцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з нумарамі старонак
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без назвы артыкула
Катэгорыя·Вадасховішчы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара