Чалавекалеў (ням.: Löwenmensch) — статуя істоты з чалавечым целам і ільвінай галавой, знойдзеная археолагамі ў Германіі. Зробленая з біўня маманта, статуя лічыцца адной з самых старажытных вядомых скульптур ў свеце і самай старажытнай заамарфічнай скульптурай[3][4]. Навукоўцы мяркуюць, што фігура магчыма уяўляе сабой бажаство і з’яўлялася прадметам рэлігійнага пакланення[5][6]. Пасля правядзення радыевугляроднага аналізу ўзрост чалавекальва быў вызначаны ў 32 тысячы гадоў.[7][8]
Скульптура мае вышыню 29,6 см, шырыню 5,6 см і таўшчыню 5,9 см[9]. Яна была выразана з біўня маманта з выкарыстаннем каменнага нажа, зробленага з крэменю. На левай руцэ фігуркі выразаны сем паралельных, гарызантальных ліній.