wd wp Пошук:

Чадабец

Ча́дабец (руск.: Ча́добец[1]) — рака ва Усходняй Сібіры, у Краснаярскім краі Расіі, правы прыток ракі Ангара (басейн Енісея).

Даўжыня ракі 647 км. Плошча вадазбору 19 700 км². Сярэдні расход вады каля 100[1] м³/с (55,1 м³/с у ніжнім цячэнні[2]), сярэдні аб’ём сцёку 1,739[2] км³/год. Выток ракі знаходзіцца на Тунгускім хрыбце[2]. Працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю. Упадае ў Ангару за 414 км ад яе вусця[3]. Жыўленне ракі снегавое і дажджавое. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі.

Прытокі: Малы Чадабец, Джылінда, Гранда, Чапчыга, Гаінда, Арналь, Гуля, Верхні Велікан, Ютага, Маімба, Пуня, Ламнан, Веліканда, Верхняя Тынга, Ніжняя Тынга, Чыба (Левая Чыба), Біва, Дзелінда, Немба, Інганба, Ермака і іншыя рэкі і ручаі[3].

Каля ракі населеныя пункты: Залядзеева, Яркіна, Чадабец, Юрахна.

Зноскі

  1. 1 2 Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А. М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 2. — С. 624. — 768 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-044-4 (т. 2.).(руск.)
  2. 1 2 3 Иванов В. В. Чадобец // Научно-популярная энциклопедия «Вода России»(руск.)
  3. 1 2 Река Чадобец (Бол. Чадобец) // Государственный водный реестр РФ(руск.)

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Рэкі Краснаярскага края
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Прытокі Ангары
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта