wd wp Пошук:

Ціхаходкі

Ціхаходкі (Tardigrada) — тып мікраскапічных бесхрыбтовых, блізкіх да членістаногіх. Экстрэмафілы.

Упершыню гэта жывёла была апісана ў 1773 г. нямецкім пастарам І. А. Гецэ як kleiner Wasserbär (маленькі вадзяны мядзведзь). У 1777 г. італьянскі вучоны Ладзара Спаланцані даў ім назву il tardigrado, ціхаходкі, латынізаванай формай з’яўляецца назва Tardigrada (з 1840 г.)

Размнажэнне

Разнаполыя. Самцы ціхаходак драбнейшыя за самак і сустракаюцца рэдка, таму магчымы партэнагенез, гэта значыць размнажэнне самак без апладнення. Падчас перыяду размнажэння ў самкі спее ад 1 да 30 яек. Апладненне ўнутранае або знешняе, калі самец адкладае сперму на сценку яек. У адных відаў яйкі адкладаюцца ў грунт, у мох або ваду, у іншых — у скінутай пры лінькі скуры. Развіццё прамое, маладая ціхаходка адрозніваецца ад дарослай толькі меншымі памерамі.

Цягавітасць

Ціхаходкі прыцягнулі ўвагу ўжо першых даследчыкаў сваёй дзіўнай цягавітасцю. Пры надыходзе неспрыяльных умоў яны здольныя на гады уваходзіць у стан анабіёзу; а пры наступе спрыяльных умоў даволі хутка ажываць. Выжываюць ціхаходкі ў асноўным за кошт т. зв. ангідрабіёза, высушвання. Пры высыханні яны ўцягваюць у цела канечнасці, памяншаюцца ў аб’ёме і прымаюць форму бочачкі. Паверхня пакрываецца васковай абалонкай, якая перашкаджае выпарэнню. Пры анабіёзе іх метабалізм падае да 0,01 %, а ўтрыманне вады здольна даходзіць да 1 % ад нармальнага. У стане анабіёзу ціхаходкі вытрымліваюць неверагодныя нагрузкі.

Гл. таксама

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Экстрэмафілы
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Ціхаходкі
Катэгорыя·Тыпы жывёл