wd wp Пошук:

Ціхан Свірыдавіч Жучкоў

У Вікіпедыі ёсць артыкулы пра іншых асоб з прозвішчам Жучкоў.

Ціхан Свірыдавіч Жучкоў (4 ліпеня 1922, вёска Бахацец, Чавускі раён, Магілёўская вобласць — 9 сакавіка 1987, Масква) — Герой Савецкага Саюза.

Біяграфія

У 1937 г. закончыў сем класаў, працаваў у Магілёве токарам на аўтарамонтным заводзе. У 1941 г. закончыў Магілёўскі аэраклуб, у 1942 г. — Ейскае ваенна-марское авіяцыйнае вучылішча. З верасня 1942 г. на фронце. Лётчык-знішчальнік ВПС Балтыйскага флоту старшы лейтэнант Ц. С. Жучкоў вызначыўся ў час прарыву блакады Ленінграда, вызвалення Ленінградскай вобласці і Прыбалтыйскіх рэспублік. Зрабіў 257 баявых вылетаў, з іх 85 на фотаразведку ваенных аб’ектаў праціўніка, правёў 37 паветраных баёў, асабіста збіў 11 варожых самалётаў.

За праяўленыя ў баях мужнасць і адвагу 6 сакавіка 1945 г. прысвоена званне Героя Савецкага Саюза.

Да 1960 г. падпалкоўнік Ц. С. Жучкоў служыў у ваенна-паветраных сілах краіны, працаваў лётчыкам-інструктарам. Узнагароджаны ордэнам Леніна, 3 ордэнамі Чырвонага Сцяга, ордэнам Айчыннай вайны І ступені, медалямі.

З 1960 г. жыў у Маскве, працаваў дыспетчарам Грамадзянскай авіяцыі.

9 сакавіка 1987 г. Ц. С. Жучкоў памёр, пахаваны на Кунцаўскіх могілках. Яго імем названа вуліца ў Чавусах.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Лётчыкі СССР
Катэгорыя·Памерлі ў Маскве
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1922 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
Катэгорыя·Памерлі 9 сакавіка
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Чавускім раёне
Катэгорыя·Памерлі ў 1987 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Лётчыкі Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Айчыннай вайны I ступені
Катэгорыя·Нарадзіліся 4 ліпеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Пахаваныя на Кунцаўскіх могілках
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»