wd wp Пошук:

Цісайдскі ўніверсітэт

Цісайдскі ўніверсітэт (англ.: Teesside University) — брытанская дзяржаўная вышэйшая навучальная ўстанова са статусам універсітэта з сядзібай у горадзе Мідлсбра.

Агульная характарыстыка

З моманту свайго ўтварэння ў якасці тэхнічнага каледжа ў 1930 годзе ўніверсітэт быў размешчаны ў Паўночным Ёркшыры ў Англіі на паўднёвым беразе ракі Ціс. Галоўны ўваход ва ўніверсітэт знаходзіцца на месцы старога будынка каледжа перад вежай з гадзіннікам.

Універсітэт адкрыў свой кампус ў былой сярэдняй школе ў раёне Істбарна ў Дарлінгтане. Новы кампус коштам 13 мільёнаў фунтаў стэрлінгаў адкрыўся ў 2011 годзе ў Цэнтральным парку.

Універсітэт для пражывання студэнтаў прапануе шэраг кіруемых рэзідэнцый (залы, дамы і кватэры). Дадатковыя месцы даступныя праз схему жылля пад кіраваннем універсітэта (уласнасць, якая належыць прыватным арэндадаўцам, але кіруецца універсітэтам).

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1930 годзе
Катэгорыя·Мідлсбра
Катэгорыя·Універсітэты Вялікабрытаніі
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта