wd wp Пошук:

Ціс

Ціс[1] (Taxus) — род вечназялёных хвойных дрэў і кустоў сямейства цісавых.

Апісанне

Вышыня да 10 м. Крона яйкападобная. Кара чырванаватая або бура-чырвоная. Ігліца лінейная, адзіночная, размешчана спіральна або ў 2 рады.

Ценевынослівая расліна. Жыве да 2-3 тыс. гадоў.

Пашырэнне

Радзіма Еўропа, Азія, Паўночная Амерыка.

На Беларусі інтрадукаваны 3 віды, растуць у дэндрарыях і выкарыстоўваюцца на азеляненне. Найбольш вядомы ціс еўрапейскі, або ягадны, ці нягной-трава (Taxus baccata).

Ціс мае шмат садовых форм. Устойлівы да гарадскіх умоў. Драўніна трывалая да гніення.

Віды

Паводле звестак The Plant List на 2013 год, да роду Ціс належаць з дзевяці відаў[2]:

Натуральныя гібрыды

Захворванні

Асноўны артыкул: Спіс захворванняў ціса Зноскі

  1. Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 129. — 160 с. — 2 350 экз.
  2. Species in Taxus (англ.) . The Plant List (2013). Version 1.1. Published on the Internet; http://www.theplantlist.org/. Royal Botanic Gardens, Kew and the Missouri Botanical Garden (11 кастрычніка 2013).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Цісавыя
Катэгорыя·Дрэвы
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Артыкулы з перасягнутай глыбінёй разгортвання