wd wp Пошук:

Цімірбулат Галяўтдзінавіч Халікаў

Цімірбулат Галяўтдзінавіч Халікаў (17 студзеня 1917, Кінзенбулатава — 17 чэрвеня 1958, Кінзенбулатава) — савецкі ваенны і адміністрацыйны дзеяч, Герой Савецкага Саюза. Дэпутат Вярхоўнага Савета СССР 2-га склікання.

Біяграфія

Нарадзіўся 17 студзеня 1917 года ў вёсцы Кінзенбулатава Сцерлітамакскага павета Уфімскай губерні. Башкір[1]. У 1930—1938 гадах працаваў трактарыстам у калгасе «Урал».

У Чырвоную Армію быў прызваны ў 1938 годзе Ішымбайскім гарадскім ваенкаматам і ў 1941 годзе — Макараўскім раённым ваенкаматам.

У гады Вялікай Айчыннай вайны — гвардыі старшы сяржант, камандзір кулямётнага разліку 60-га гвардзейскага кавалерыйскага палка 112-й Башкірскім кавалерыйскай дывізіі (у далейшым перайменаванай у 16-ю гвардзейскую Чарнігаўскую кавалерыйскую дывізію), 7-га гвардзейскага кавалерыйскага корпуса 61-й арміі Цэнтральнага фронту.

Пасля дэмабілізацыі Г. Г. Халікаў працаваў на радзіме, быў старшынёй Сайранаўскага сельскага савета, старшынёй калгаса «Янгі Турмуш», ўпаўнаважаным Хажынаўскай ГЭС, старшынёй прамарцелі «Алга» Сайранаўскага сельсавета[2].

Подзвіг

Указам Прэзідыума Вярхоўнага Савета СССР ад 15 студзеня 1944 года за ўзорнае выкананне баявых заданняў камандавання і праяўленыя пры гэтым геройства і мужнасць гвардыі старшаму сяржанту Халікаву Цімірбулату Галяўтдзінавічу прысвоена званне Героя Савецкага Саюза з уручэннем ордэна Леніна і медалі «Залатая Зорка» (№ 2987)[3][4].

З узнагароднага ліста[3]:

«Тав. Халікаў 18 верасня 1943 г. пры наступленні на вёску Бярэзна першым уварваўся з другім узводам у вёску і агнём кулямёта знішчыў разлік мінамётнай батарэі і тут жа выкаціўшы кулямёт на вуліцу, адкрыў агонь па ворагу, які адыходзіў. У выніку сумесна з узводам знішчана 87 салдат і афіцэраў праціўніка, захоплена 78 гітлераўцаў у палон.

28 верасня 1943 г. ноччу, са сваім кулямётным разлікам пад моцным кулямётным і мінамётным агнём праціўніка першым з эскадрону фарсіраваў раку Дняпро і тут жа ачысьціў агнём бераг і хмызнякі ад аўтаматчыкаў ворага, тым самым даў магчымасць фарсіраваць раку Дняпро іншым падраздзяленням палка».

Узнагароды

Памяць

У вёсцы Кінзенбулатава імем Героя Халікава названая вуліца.

Зноскі

  1. Цімірбулат Галяўтдзінавіч Халікаў на сайце «Героі краіны»
  2. Республиканский музей Боевой Славы: Халиков Тимербулат Галяутдинович Архівавана 23 верасня 2015..
  3. 1 2 3 Узнагародныя дакументы у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы )
  4. Указ Президиума Верховного Совета СССР «О присвоении звания Героя Советского Союза генералам, офицерскому, сержантскому и рядовому составу Красной Армии» от 15 января 1944 года // Ведомости Верховного Совета Союза Советских Социалистических Республик : газета. — 1944. — 23 января (№ 4 (264)). — С. 1.
  5. Загад аб узнагароджанні у электронным банку дакументаў «Подзвіг Народа» (архіўныя матэрыялы )

Спасылкі

Цімірбулат Галяўтдзінавіч Халікаў на сайце «Героі краіны»

Тэмы гэтай старонкі (19):
Катэгорыя·Узнагароджаныя медалём «За баявыя заслугі»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Памерлі 17 чэрвеня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Дэпутаты Вярхоўнага Савета СССР 2 склікання
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Прозвішча»
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра ваенных дзеячаў без партрэтаў
Катэгорыя·Удзельнікі бітвы за Дняпро
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «Імя Прозвішча»
Катэгорыя·Сяржанты і старшыны СССР
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Леніна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра асоб, для якіх не існуюць старонкі віду «І. Іпб. Прозвішча»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1917 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся 2 лютага
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Башкартастане
Катэгорыя·Памерлі ў 1958 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў СССР
Катэгорыя·Героі Савецкага Саюза