wd wp Пошук:

Цімур-хан

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цімур. Цімур (татар.: Тимер хан, ? — 1412) — хан Залатой Арды (14101412).

Быў сынам Цімур-Кутлуг-хана. Быўшы стаўленікам цемніка Едыгея, узышоў на прастол пасля смерці Пулад-хана. Быў у шлюбе з дачкой Едыгея. Незадаволены ціскам Едыгея, здолеў падняць на барацьбу з цемнікам ардынскую качавую знаць, што адлюстравана ў шматлікіх крыніцах, у прыватнасці, у Ніканаўскім летапісе. У гэты ж час у Залатую Арду у 1411 годзе ўварваліся войскі сына Тахтамыша Джэлал ад-Дзіна. Едыгей, не маючы сіл для супрацьстаяння Цімур-хану, бег у Харэзм. Цімур-хан дагнаў і разграміў войскі Едыгея ў 10 кіламетрах ад Харэзма, аднак Едыгей з рэшткамі войскаў бег у Харэзм, дзе яго на працягу паўгода абложвалі войскі Цімур-хана. У гэты ж час улада ў Залатой Ардзе ў адсутнасць Цімур-хана захапіў Джэлал ад-Дзін. Цімур-хан быў забіты сваім военачальнікам Газанам, які затым бег да Джэлал ад-Дзіна.

Зноскі

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Тукацімурыды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дынастыя Чынгізідаў
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Памерлі ў 1412 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Ханы Залатой Арды
Катэгорыя·Нарадзіліся ў XIV стагоддзі