wd wp Пошук:

Цімур Кутлуг

Ціму́р Кутлу́г (туркм.: Kutlug Timur, татар.: Котлыг Тимер — «святы Цімур», Цімур Самаркандскі) — хан Залатой Арды у 13951399, пляменнік Урус-хана. Пасля паражэння Тахтамыша, быў пасаджаны на Золатаардынскі прастол магутным цемнікам Едыгеем, які быў фактычным кіраўніком Арды. Тахтамыш спадзяваўся аднавіць сваю ўладу ў Залатой Ардзе і для гэтага заключыў саюз з князем Вітаўтам. У 1399 годзе адбылася грандыёзная бітва на рацэ Ворскле. Войскі Цімур Кутлуга пад камандаваннем Едыгея разграмілі аб’яднаныя войскі Вітаўта і Тахтамыша, але ён нічога не атрымаў ад сваёй перамогі. Тахтамыш бег у Сібір, дзе ў яго было яшчэ нямала прыхільнікаў. Там ён захапіў уладу ў Цюменскім юрце (1399). Пераможца — хан Цімур-Кутлуг нядоўга спачываў на лаўрах славы пасля гэтай грандыёзнай бітвы. Яшчэ вельмі малады хан, мабыць, стаў праяўляць імкненне не толькі звацца ханам, але і кіраваць сваім ханствам. Таму цемнік Едыгей арганізаваў дзяржаўны пераварот, забіўшы Цімур-Кутлуга, і ўзвёў на прастол яго малодшага брата Шадыбека.

Зноскі

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Ханы Залатой Арды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Забітыя манархі
Катэгорыя·Дынастыя Тукацімурыдаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1370 годзе
Катэгорыя·Тукацімурыды
Катэгорыя·Зрынутыя манархі
Катэгорыя·Памерлі ў 1399 годзе
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы пра дзяржаўных дзеячаў без ілюстрацый на Вікісховішчы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу