wd wp Пошук:

Тахтамыш

Тахтамы́ш (тат. Туктамыш хан, Tuqtamış xan) (? — 1406) — хан залатаардынскі, сын Туй-хаджы аглана, нашчадка Джучы.

Біяграфічныя звесткі

У выніку міжусобнай барацьбы вымушаны быў у 1370-я г. шукаць прыстанішча ў сярэднеазіяцкага эміра Тамерлана (Цімура). Пасля паражэння золата-ардынскага цемніка Мамая ў Кулікоўскай бітвы (1380), пры дапамозе Тамерлана, авалодаў стальцом Залатой Арды і выпраіў паслоў да рускіх князёў з навінамі аб сваім уцарэнні. Князі прынялі паслоў з павагаю і ў сваю чаргу адправілі паслоў з падарункамі для новага хана. Жадаючы разагнаць боязь, якая апанавала татараў пасля Кулікоўскай бітвы, Тахтамыш загадаў абабраць рускіх паслоў і захапіць іх караблі, а сам у 1382 з вялікім войскам пайшоў на Маскву і захапіў яе. Умацаваўшы сваё становішча ў Залатой Ардзе, прымае рашэнне весці барацьбу супраць Тамерлана, якому быў абавязаны стальцом. У вайне 1389-95 разбіты і ўцёк у Вялікае княства Літоўскае.

Быў паселены са сваёй дружынай у Лідзе ў асабняку, які доўгі час называлі Тахтамышавым дваром. Прызнаваўся многімі татарскімі феадаламі ханам у выгнанні. Вялікі князь Вітаўт разлічваў вярнуць Тахтамышу рэальную ўладу ў Залатой Ардзе і атрымаць ад яго ярлык на Вялікае княства Уладзімірскае (цэнтр у Маскве, заставалася васалам Арды). У 1397 і 1398 Тахтамыш удзельнічаў разам з Вітаўтам у двух паходах на Дон і ў Крым супраць Цімур-Кутлака — золатаардынскага стаўленіка Цімура. 3 гэтых паходаў Вітаўт і Тахтамыш прывялі шмат татарскіх сем’яў (з крымскіх татар — праціўнікаў Цімур-Кутлука), якія добраахвотна перасяліліся ў ВКЛ і былі размешчаны на р. Вака і ў в. Сорак Татар (цяпер у Літве), у Брэсцкім, Лідскім, Мінскім, Навагрудскім, Трокскім паветах, каля Чаркас і Канева (Украіна).

У бітве на Ворскле 1399 войскі Вітаўта, у т.л. дружына Тахтамыша, былі разбіты Цімур-Кутлукам. Тахтамыш уцёк у Сібір, дзе быў забіты ханам Шадыбекам.

Гл. таксама

Зноскі

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (16):
Памерлі ў 1406 годзе
Кіраўнікі Азіі XIV стагоддзя
Старосты лідскія
Асобы
Вікіпедыя:Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Военачальнікі Сярэдневякоўя
Памерлі ў Цюменскай вобласці
Кіраўнікі Азіі XV стагоддзя
Ханы Залатой Арды
Гісторыя Цэнтральнай Азіі
Нарадзіліся ў 1342 годзе
Забітыя манархі
Гісторыя Казахстана
Джучыды
Вікіпедыя:Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Кіраўнікі Сібірскага ханства