wd wp Пошук:

Цімафееўка лугавая

Цімафе́еўка лугавая[3] (Phleum pratense) — кветкавая расліна сямейства метлюжковых (злакаў).

Назва

Цімафееўка лугавая, цімафееўка[3], цімафейка[4], межавая трава[5][6][7].

Батанічнае апісанне

Шматгадовы рыхлакустовы верхавы злак. Карэнішча кароткае. Сцёблы прамыя, вышынёю да 1 м. Лісце шматлікае, вузкалінейнае, шурпатае. Суквецце — шчыльная цыліндрычная мяцёлка, каласкі дробныя. Плод — зярняўка.

Значэнне і выкарыстанне

Адзін з асноўных кампанентаў сенажатных і пашавых травасумесей. Як кармавую расліну цімафееўку лугавую культывуюць у Еўропе з XVIII ст. Выведзена больш за 50 сартоў.

Зноскі

  1. Ужываецца таксама назва Пакрытанасенныя.
  2. Пра ўмоўнасць аднясення апісванай у гэтым артыкуле групы раслін да класа аднадольных гл. раздзел «Сістэмы APG» артыкула «Аднадольныя».
  3. 1 2 Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь.. — Минск: «Наука и техника», 1967. — С. 96. — 160 с. — 2 350 экз.
  4. З. Верас, Беларуска-польска-расейска-лацінскі ботанічны слоўнік, Выданне газеты «Голас беларуса», Друкарня С. Бэкэра. Вiльня, Субач 2, 1924
  5. Анненков Н.(руск.) бел. Ботанический словарь, Спб, 1878
  6. Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. Горы-Горкі, 1927
  7. Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. Горы-Горки, 1927

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Артыкулы пра расліны без GRIN
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Травы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Кармавыя расліны
Катэгорыя·Расліны паводле алфавіта
Катэгорыя·Метлюжковыя