wd wp Пошук:

Цёста

Цёста — возера ў Беларусі ў Гарадоцкім раёне Віцебскай вобласці ў басейне ракі Аўсянка.

Апісанне

Плошча воднай паверхні возера 5,35 км², даўжыня 6,25 км, найбольшая шырыня 1,1 км. Найбольшая глыбіня 11,7 м. Плошча вадазбору 426 км².

Азёрная катлавіна складанага тыпу, звязана між іншым з выворваючай дзейнасцю старажытнага ледавіка, падзяляецца на 3 плёсы, паводле формы нагадвае перавернутую літару «Г». Паўночны плёс мелкаводны, сярэдні мае найбольшыя глыбіні, паўднёвы — глыбіні да 8 метраў. Схілы катлавіны спадзістыя, на ўсходзе і поўдні забалочаныя. Заходнія, паўночна-заходнія і паўднёва-ўсходнія схілы стромкія вышынёй да 8 м. Берагавая лінія звілістая і ўтварае шмат заліваў. Берагі нізкія, пясчаныя, у паўднёвай частцы возера забалочаныя. Ва ўсходнім заліве берагі сплавінныя.

Літаральная зона спадзістая і шырокая, уздоўж заходняга і ўсходняга берагоў вузкая і стромкая. На возеры 11 астравоў агульнай плошчай 0,09 км² (найбольшы з іх мае назву Гарадзішча). Ланцуг з астравоў выцягнуты па даўжыні катлавіны, яны маюць характэрную форму друмлінаў з асіметрычнымі схіламі, што адпавядае напрамку руху ледавіка.

Дно возера да глыбіні 2—2,5 м пясчанае і пясчана-гліністае, глыбей выслана сапрапелем. Вада на найбольшых глыбінях каля дна мае тэмпературу да 10 °C. Салёнасць вады вагаецца ад 145—160 мг/л летам да 240 мг/л у зімовы час.

Прыбярэжная надводная расліннасць пашыраецца да глыбіні 1—1,5 м і займае паласу 10—30 м. Растуць хвошч, трыснёг, чарот, асокі. Ахоўны від вадзяны арэх плывучы ўтварае зараснікі ў паўднёвай частцы катлавіны.

Возера эўтрофнае, праточнае. Праз возера працякае рака Аўсянка (злучае Цёста з азёрамі Мядзесна і Ведрынскае), упадае рака Марысіна і 6 ручаёў.

Тут водзяцца лешч, судак, шчупак, лінь, язь, плотка, акунь, мянтуз, джгіры і іншыя віды рыб.

Каля возера размешчаны вёскі Селязні і Сяло (Гарадоцкі раён).

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Азёры Гарадоцкага раёна
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Азёры паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без назвы артыкула
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Басейн Усвячы