wd wp Пошук:

Цячэнне мыса Горн

Цячэнне мыса Горн - халоднае паверхневае цячэнне ў Ціхім акіяне, у раёне праліва Дрэйка, каля заходніх і паўднёва-заходніх берагоў архіпелага Вогненная Зямля, частка цячэння Заходніх Вятроў. Накіравана з захаду на ўсход з Ціхага акіяна ў Атлантычны акіян.

Тэмпература вады 0-5°С. Скорасць 0,9-1,8 км/гадз. Расход вады каля 150 мільёнаў м³/с. Летам нясе айсбергі.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (1):
Катэгорыя·Цячэнні Ціхага акіяна