wd wp Пошук:

Цярэшкавіцкі сельсавет

Цярэ́шкавіцкі сельсавет — адміністрацыйна-тэрытарыяльная адзінка ў складзе Гомельскага раёна Гомельскай вобласці. Цэнтр — аграгарадок (да 2009 г. вёска) Цярэшкавічы.

Пасля другога ўзбуйнення БССР з 8 снежня 1926 года Цярэшкавіцкі (Старацярэшкавіцкі) сельсавет у складзе Дзятлавіцкага раёна Гомельскай акругі БССР. Цэнтр — вёска Старыя Цярэшкавічы. З 4 жніўня 1927 года ў складзе Гомельскага раёна. 30 снежня 1927 года сельсавет узбуйнены, у яго склад увайшла тэрыторыя скасаваных Новацярэшкавіцкага і Скіткоўскага сельсаветаў. Пасля скасавання акруговай сістэмы 26 ліпеня 1930 года ў Гомельскім раёне БССР. З 10 лютага 1931 года ў межах гарадской рысы горада Гомеля. З 27 ліпеня 1937 года ў складзе Гомельскага раёна, з 20 лютага 1938 года — Гомельскай вобласці. 23 мая 1962 года Старыя Цярэшкавічы перайменаваны ў Цярэшкавічы. 29 чэрвеня 2012 года на тэрыторыі сельсавета ўтвораны пасёлак Васільеўка[1].

Насельніцтва сельсавета паводле перапісу 2009 года — 2604 чалавекі[2], з іх 89,2 % — беларусы, 6,3 % — рускія, 3,5 % — украінцы[3].

Зноскі

  1. Решение Гомельского районного Совета депутатов от 29 июня 2012 г. № 201 Об образовании поселка Васильевка Терешковичского сельсовета Гомельского района
  2. Насельніцтва населеных пунктаў Гомельскай вобласці паводле перапісу 2009 года (руск.)
  3. Этнічны склад насельніцтва сельсаветаў Беларусі паводле перапісу 2009 года(руск.)

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сельсаветы Беларусі, утвораныя ў 1926 годзе
Катэгорыя·Цярэшкавіцкі сельсавет
Катэгорыя·Адміністрацыйныя адзінкі без геаграфічных каардынат
Катэгорыя·Былыя сельсаветы Дзятлавіцкага раёна