wd wp Пошук:

Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка

Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка (укр.: Тернопільський національний педагогічний університет імені Володимира Гнатюка) — вышэйшая навучальная ўстанова педагагічнага профілю ў горадзе Цярнопаль ва Украіне.

Інстытуты і факультэты

Гісторыя

У 1620 г. у г. Крэменец была створана брацкая школа, якая вяла падрыхтоўку настаўнікаў для пачатковых класаў іншых брацкіх школ. У 1637 г. на яе базе вядомым асветнікам Пятром Магілай брацкая школа была рэарганізавана ў Крэменецка-Багаяўленскі калегіўм. У хуткім часе калегіўм пераходзіць да іезуітаў. У 1773 г. разам са скасаваннем Рапам Рымскім Кліментам XIV ордэна езуітаў Крэменецкі калегіум быў зачыненыя. Пазней у яго памяшканнях функцыянавалі свецкія школы, якія рыхтавалі настаўнікаў.

У 1805 г. на базе былога калегіума указам імператара Аляксандра I была адкрыта вышэйшая навучальная ўстанова - Валынская гімназія вышэйшых навук. У 1818 г. гімназію рэарганізавалі ў Крамянецка-Валынскі ліцэй, які ў 1833 г. пасля разгрому паўстання быў зачынены. У яго мурах была размешчаная Валынская духоўная семінарыя. на базе якой у 1902 г. было створана Валынскае епархіяльнае жаночае вучылішча, якое вяло падрыхтоўку настаўніц для пачатковых школ.

У 1920 г. загадам Ю. Пілдсудскага быў Крэменецкі ліцэй. Пры ім была створана настаўніцкая семінарыя на 6 курсаў, якая налічвала 86 хлопцаў і 120 дзяўчат, а таксама і гімназія імя Г Чацкага. У 1935 г. настаўніцкая семінарыя ліцэя была рэфармавана ў “Педагогіум”. У 1940 г. пастановай Савета Народных Камісараў ад 15 красавіка на базе ліцэя быў адкрыты настаўніцкі інстытут, у якім упершыню заняткі пачаліся на ўкраінскай мове. У верасні 1944 г. Крамянецкі інстытут быў зноў адкрыты, а ў 1950 г. Савет Міністраў УССР пастановай рэарганізаваў Крэменецкі настаўніцкі інстытут у педагагічны.

У 1969 г. педагагічны інстытут быў пераведзены ў Цярнопаль. З гэтага часу вну называлася Цярнопальскім дзяржаўным педагагічным інстытутам. 9 чэрвеня 1997 г. выдадзена пастанова Кабінета Міністраў Украіны № 555 “Аб стварэнні Тэрнопальскага дзяржаўнага педагагічнага універсітэта”. У гэтым жа годзе ўніверсітэту прысвоена імя вядомага ўкраінскага навукоўца Уладзіміра Міхайлавіча Гнацюка. У 2004 г. універсітэту надан статус нацыянальнага.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цярнопальскі нацыянальны педагагічны ўніверсітэт імя Уладзіміра Гнацюка
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Навучальныя ўстановы, заснаваныя ў 1940 годзе
Катэгорыя·Універсітэты Цярнопаля
Катэгорыя·Універсітэты Украіны
Катэгорыя·Універсітэты паводле алфавіта