Цяля́тнае — возера ў Расонскім раёне Віцебскай вобласці, за 25 км на паўночны захад ад гарадскога пасёлка Расоны, каля мяжы з Расіяй, за 4 км на поўнач ад вёскі Красны Бор, у басейне ракі Свольна.
Плошча паверхні 0,05 км². Даўжыня 0,35 км, найбольшая шырыня 0,15 км. Даўжыня берагавой лініі 0,85 км.
Размешчана сярод забалочанага лесу.