wd wp Пошук:

Цюркская прамова

Цюркская прамова — гіпатэтычная прамова цюркскай моўнай сям’і, існаванне якой прыпадае на перыяд да падзелу цюрак на агузаў і булгараў, які адбыўся прыкладна ў 4500-4000 гг. да н.э.[1] Рэканструкцыя мовы адбываецца з дапамогай паранаўча-гістарычнага метаду.

Меркавана ўзнікла шляхам вылучэння з алтайскай прамовы ў перадгор’ях Алтаю.

Для запісу мовы старажытныя цюркі выкарыстоўвалі старажытнацюркскую рунічную пісьмовасць. Нягледзячы на пачатак дыялектнага распаду ў вусным маўленні цюркскіх плямёнаў з цягам іх рассялення па Еўразіі, для запісу сваёй мовы старажытныя цюркі пачалі карыстацца старажытнацюркскай ркнічнай пісьмовасцю. З гэтай прычыны паўстала літаратурная архона-енісейская (старажытнацюркская) мова, якая мела наддыялектны характар. Найраннейшыя цюркскія помнікі датуюцца VII ст. н.э.

Рэканструкцыя цюркскай прамовы ўзняла некаторыя праблемы, у прыватнасці, пытанне пра першаснасць ратацызму або зэтацызму ў гэтай мове. Найбольш старажытныя пісьмовыя помнікі (петрогліфы, выкананыя старажытнацюркскімі рунамі) ужо адлюстроўваюць на сабе існаванне ў цюркскай прамове -z- і -r- дыялектаў, што сведчыць на карысць пачатку падзелу мовы на ўласнацюркскія і булгарскія. У той жа час іншыя алтайскія мовы (мангольскія, тунгуса-маньчжурскія) дэманструюць толькі -r- асновы. Вызначаныя асаблівасці цюркскай прамовы можна аднавіць на грунце кансерватыўных -r- моў (напр., чувашская мова) і шляхам аналізу булгарскіх элементаў у венгерскай.

Фанетыка

Фанетыка мовы характарызуецца наяўнасцю гармоніі галосных — рысы, якая часта прыпісваецца і праалтайскай мове. Гармонія галосных выражалася ў супрацьпастаўленні галосных e, i, o, u і ë, ï, ö, ü (апрача a), існавала дзве велічыні галосных.

Лексіка

Лічэбнікі

1*bir
2*ėki
3*üč
4*tȫrt
5*bēš
6*altï
7*yeti
8*sekir
9*tokur
10*on
20*yėgirmi
30*otuz
40*kïrk
50*elig
60*altmïš
70*yetmïš
80*sekizon
90*tokuzon
100*jür, *yüz
[[2]](/Цюркская_прамова#cite_note-2)

Літаратура

Зноскі

  1. The Turkic Languages Lars Johanson. s 68. 1998. ISBN 0-415-08200-5
  2. Andras Rona-Tas, ‘The Reconstruction of Proto-Turkic and the Genetic Question’, in L. Johanson, The Turkic Languages, Routledge Language Family Descriptions, Routledge (1998), ISBN 0-415-08200-5, pp. 67–80.
Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Прамовы
Катэгорыя·Цюркскія мовы
Катэгорыя·Мёртвыя мовы