Цэрулаплазмін — медзьутрымальны бялок (глікапратэін), які прысутнічае ў плазме крыві. У церулаплазміне ўтрымоўваецца каля 95 % агульнай колькасці медзі сыроваткі крыві чалавека. Прыроджаны дэфіцыт цэрулаплазміну прыводзіць да дэфектаў развіцця галаўнога мозгу і печані. Быў апісаны ў 1948 годзе[1].
Цэрулаплазмін чалавека, дзякуючы іёнам медзі, якія ўваходзяць у яго склад, мае блакітны колер. Сярэдняя малекулярная маса вагаецца ў дыяпазоне 150 000—160 000 г/моль[2]. На адну малекулу прыходзіцца 6—7 іёнаў медзі (Cu +2).
Да ўкаранення медзі ў бялок ён называецца апацэрулаплазмін, пасля — халацэрулаплазмін.
Асноўныя амінакіслоты цэрулаплазміну: аспарагінавая, глутамінавая, трэанін, гліцын, лейцын.