Цэратадо́н[1] (Ceratodon) — род брыевых імхоў сямейства Дытрыхавыя (Ditrichaceae).
Двухдомныя імхі. Утвараюць дзярнінкі зялёнага і буравата-зялёнага колеру. Каробачка нахіленая або гарызантальная, у сухім стане баразнаватая. Каўпачок шапкападобны.
Род налічвае каля 50 відаў (17 відаў[2]), распаўсюджаных паўсюдна. На тэрыторыі Беларусі сустракаецца 1 від — цэратадон пурпурны (Ceratodon purpureus)