wd wp Пошук:

Цэнтральны фронт

У паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цэнтральны фронт (значэнні). Цэнтральны фронт — аператыўнае аб’яднанне савецкіх войскаў з 15 лютага да 20 кастрычніка 1943 года (камандуючы — генерал арміі Канстанцін Ракасоўскі), у Другой сусветнай вайне.

Войскі фронту вялі баявыя дзеянні на тэрыторыі Курскай і Арлоўскай абласцей, удзельнічалі ў 1943 годзе ў Курскай бітве, пры Чарнігаўска-Прыпяцкай наступальнай аперацыі нанеслі галоўны ўдар ворагу на Канатопскім кірунку і ў жніўні 1943 года ўступілі на землі Украіна. На працягу жніўня-верасня яны адваявалі частку Сумскай, Чарнігаўскай і Кіеўскай абласцей. 20 кастрычніка 1943 года Цэнтральны фронт перайменаваны ў Беларускі фронт (пазней — Першы Беларускі фронт).

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Савецкія франты ў гады Вялікай Айчыннай вайны
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Узброеныя сілы СССР