wd wp Пошук:

Цэлесцін V

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Цэлесцін. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Цэлесцін V (лац.: Celestinus PP. V), свецкае імя — П’етра Анджэлары дэль Маронэ (італ.: Pietro da Morrone); 1215, сучасная правінцыя Ізернія, Італія — 19 мая 1296, Фумонэ, Папская вобласць) — Папа Рымскі з 5 ліпеня па 13 снежня 1294 года.

Біяграфія

П’етра быў сынам селяніна з Ізерніі. У 12 гадоў уступіў у ордэн бенедыкцінцаў, але неўзабаве вырашыў правесці жыццё пустэльнікам, для чаго выдаліўся на гару Муронэ ў Абруца. Да яго далучыліся аднадумцы і арганізавалі ордэн пустэльнікаў Святога Даміяна, або муранітаў. Пасля смерці Цэлесціна V члены гэтага ордэна сталі вядомыя як Цэлесцінцы, па імі заснавальніка. П’етра пабудаваў царкву, стаў абатам манастыра. Ён імкнуўся весці евангелічнае жыццё і набыў славу святога.

Неапалітанскі кароль Карл II прывёз П’етра са Сьельмоны ў Абруца ў Перуджу, дзе кардыналы, якія сабраліся на канклаў, выбіралі пераемніка Мікалаю IV. Пры падтрымцы Карла II 5 ліпеня 1294 года П’етра быў выбраны Папам (на той момант яму было амаль 80 гадоў).

13 снежня 1294 года Цэлесцін падпісаў акт пра адстаўцы, складзены кардыналам Бенедэта Каэтані (будучым Папам Баніфацыем VIII). Калегія кардыналаў безумоўна прыняла адстаўку Папы. Сканаў Цэлесцін 19 мая 1296 года ў крэпасці, у якую ён быў пасаджаны сваім пераемнікам Баніфацыем VIII.

Кананізацыя

У 1313 годзе Цэлесцін V быў кананізаваны Папам Кліментам V пасля ўплыву на гэты працэс з боку караля Францыі Філіпа Прыгожага і ўсеагульнага ўхвалення з боку грамадства[2].

Літаратура

Зноскі

  1. autori vari Encyclopedia of Popes — 2000.
  2. John N.D. Kelly, Gran Dizionario Illustrato dei Papi, Edizioni Piemme S.p.A., 1989, Casale Monferrato (AL), ISBN 88-384-1326-6, p. 526

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (15):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Папы Рымскія
Катэгорыя·Каталіцкія святыя
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі ў 1296 годзе
Катэгорыя·Пахаваныя ў Італіі
Катэгорыя·Персанажы «Боскай камедыі»
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Малізэ
Катэгорыя·Памерлі ў месцах пазбаўлення волі
Катэгорыя·Хрысціянскія святыя XIII стагоддзя
Катэгорыя·Кананізаваныя Папы Рымскія
Катэгорыя·Памерлі 19 мая
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1215 годзе
Катэгорыя·Памерлі ў правінцыі Фразінонэ