wd wp Пошук:

Цыяноз

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Сінюха. Цыяноз, Сінюха (стар.-грэч.: κυανός — цёмна-сіні + -ωσις) — сінюшная афарбоўка скуры і слізістых абалонак, абумоўленая высокім утрыманнем ў крыві адноўленага гемаглабіну. Сінюшнасць, абумоўленую трапленнем ў кроў фарбавальнікаў або адкладаннем ў скуры розных рэчываў, называюць псеўдацыянозам. Сапраўдны цыяноз з’яўляецца сімптомам гіпаксеміі (агульнай або лакальнай). Ён з’яўляецца пры канцэнтрацыі ў капілярнай крыві адноўленага гемаглабіну больш за 50 г/л (пры норме да 30 г/л). Больш выразна выяўляецца ў хворых на поліцытэмію, а пры анеміі цыяноз з’яўляецца, калі больш за палову гемаглабіну робіцца адноўленым.

Гл. таксама

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дыханне
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Сімптомы захворванняў чалавека
Катэгорыя·Сімптомы паводле алфавіта