wd wp Пошук:

Цыклапентан

Цыклапентан, пентаметылен C5H10 — насычаны вуглевадарод аліцыклічнага шэрагу, адзін з найпростых цыклаалканаў.

Бескаляровая, з характэрным пахам вадкасць. Малекулярная маса 70,1 а.а.м. Тэмпература кіпення 49,3 °C, тэмпература плаўлення −93,9 °C, шчыльнасць 0,745[1] (755[2]) г/см³ пры тэмпературы 20 °C. Паказчык праламлення 1,4067[2]. Нерастваральны ў вадзе, змешваецца з бензолам, эфірам, ацэтонам, раствараецца ў этаноле.

Цыклапетан (разам з цыклагексанам і іх алкілвытворнымі) сустракаюцца ў нафце. Выкарыстоўваецца ў якасці пенаўтваральніка замест фрэону ў вытворчасці халадзільнай тэхнікі[3].

Зноскі

  1. Циклопентан (руск.) — артыкул з Вялікай савецкай энцыклапедыі
  2. 1 2 Артыкул на сайце ХиМиК.ру (руск.)
  3. Часопіс «ЮНИДО в России»(руск.)

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Цыклаалканы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з вікі-разметкай у малюнку карткі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле