wd wp Пошук:

Цывільск

Цывільск (руск.: Цивильск, чувашск.: Çĕрпӳ) — горад (з 1781) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Цывільскага раёна Чувашыі. Насельніцтва 12,9 тыс. чал. (2005). Заснаваны ў 1589 годзе.

Размешчаны пры зліцці Вялікага і Малога Цывыляў. Знаходзіцца за 37 км ад Чэбаксар на перакрыжаванні аўтамагістраляў дзяржаўнага значэння Ніжні Ноўгарад — Казань і Цывільск — Ульянаўск і аўтадарог рэспубліканскага значэння. За 8 км ад Цывільска праходзіць чыгуначная лінія Канаш — Чэбаксары.

У горадзе дзейнічаюць аўтарамонтны завод, эксперыментальна-вопытны завод «Цывільскхмельмаш», ткацкая фабрыка, харчовыя прадпрыемствы (малочны завод, хлебакамбінат), пеньказавод, хмелефабрыка, цагельня.

Зноскі

  1. Колькасць насельніцтва Расійскай Федэрацыі па гарадах, пасёлках гарадскога тыпу і раёнах на 1 студзеня 2010 года (руск.)
Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Гарады Чувашыі
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Нявызначаная краіна (тэлефонны код)