wd wp Пошук:

Цутому Хата

У гэтага паняцця ёсць і іншыя значэнні, гл. Хата. .mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Цутому Хата (яп.: 羽田 孜; 24 жніўня 1935 — 28 жніўня 2017) — японскі палітык, у 1994 годзе на працягу некалькіх тыдняў займаў пасаду Прэм’ер-міністра Японіі.

Біяграфія

Хата нарадзіўся ў 1935 годзе ў Токіа. Яго бацька, Бусіра Хата, з’яўляўся членам парламента ад Ліберальна-дэмакратычнай партыі. Скончыўшы ўніверсітэт, Хата ўладкаваўся на працу ў аўтобусную кампанію ў якасці простага служачага, дзе прапрацаваў з 1958 па 1969 гг. У 1969 годзе, прадстаўляючы прэфектуру Нагана, ён быў абраны ў парламент ад ліберал-дэмакратаў.

У 1993 годзе Хата пакінуў ЛДП і ўзначаліў Партыю абнаўлення, якая неўзабаве стала часткай кааліцыйнага ўрада Марыхіра Хасакавы. У кабінеце Хасакавы Хата займаў пасаду міністра замежных спраў.

28 красавіка 1994 года Хасакава сышоў у адстаўку, у выніку чаго Хата стаў прэм’ер-міністрам, узначаліўшы кабінет, які не меў большасці ў парламенце[4]. 30 чэрвеня на пасадзе прэм’ера яго змяніў Тамііці Мураяма.

Зноскі

  1. 1 2 Tsutomu Hata // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Tsutomu Hata // Munzinger Personen Праверана 9 кастрычніка 2017.
  3. Former Prime Minister Tsutomu Hata dies at 82 // The Japan Times — 2017. — ISSN 0447-5763 Праверана 28 жніўня 2017.
  4. ХАТА Цутому // Япония от А до Я. Популярная иллюстрированная энциклопедия. (CD-ROM). — М.: Directmedia Publishing, «Япония сегодня», 2008. — ISBN 978-5-94865-190-3.

Шаблон:Прэм’ер-міністры Японіі

Тэмы гэтай старонкі (14):
Катэгорыя·Міністры фінансаў Японіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Інфанта дона Энрыке
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Памерлі ў 2017 годзе
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1935 годзе
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кветак паўлоўніі
Катэгорыя·Нарадзіліся 24 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Старонкі з неадназначнымі геаланцужкамі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Памерлі 28 жніўня
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Японіі