wd wp Пошук:

Тамііці Мураяма

Таміі́ці Мурая́ма (нар. 3 сакавіка 1924) — японскі палітычны дзеяч, прэм’ер-міністр Японіі з 30 чэрвеня 1994 года па 11 студзеня 1996 года.

Біяграфія

Мураяма нарадзіўся ў японскім горадзе Оіта ў 1924 годзе ў сям’і рыбака. Вышэйшую адукацыю атрымаў ва Універсітэце Мэйдзі. Сваю палітычную кар’еру ён пачаў як дэпутат гарадскога, а затым прэфектурнага сходу Оіта. У 1972 годзе быў абраны ў палату прадстаўнікоў японскага парламента. З’яўляўся кіраўніком Сацыял-дэмакратычнай партыі (да 1996 г. — Сацыялістычная партыя).

З чэрвеня 1994 года па студзень 1996 Мураяма займаў пасаду прэм’ер-міністра кааліцыйнага трохпартыйнага ўрада Японіі. 15 жніўня 1995 года ён выступіў з вядомай прамовай, прысвечанай 50-годдзя заканчэння Другой сусветнай вайны, у якой прызнаў, што Японія сваім каланіяльным панаваннем і агрэсіяй нанесла велізарны ўрон і пакуты народам іншых краін, асабліва азіяцкіх.

Пасля выбараў 1996 года Мураяму на пасадзе прэм’ер-міністра змяніў Рутара Хасімота — лідар ліберал-дэмакратаў. У 2000 годзе Мураяма прыняў рашэнне сысці з палітыкі.

Зноскі

  1. Tomiichi Murayama // Brockhaus Enzyklopädie Праверана 9 кастрычніка 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (9):
Катэгорыя·Нарадзіліся 3 сакавіка
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кветак паўлоўніі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1924 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Сацыялісты Японіі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Оіта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі