wd wp Пошук:

Цукуба

Цукуба (яп.: つくば市 Цукуба-сі?) — адмысловы горад Японіі, размешчаны на поўдні прэфектуры Ібаракі. Плошча горада складае 284,07 км²,[1] насельніцтва — 215 389 чалавек (1 чэрвеня 2010)[2], шчыльнасць насельніцтва — 758,23 чал./км².

Вядомы як «Навуковы горад» Японіі. Тут размешчаны НДІ прамысловых тэхналогій, сельскай гаспадаркі, Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў, KEK, Універсітэт Цукуба і шмат іншых дзяржаўных і прыватных навукова-адукацыйных устаноў.

Японскае агенцтва аэракасмічных даследаванняў

З ЦКПа ў Цукубе сумесна з Касмічным цэнтрам імя Ліндана Джонсана кіравалі палётам першага японскага грузавога карабля HTV да МКС.

Зноскі

  1. Плошча ўказваецца паводле даных сайта Geospatial Information Authority of Japan(яп.)  з улікам змен, апублікаваных 1 кастрычніка 2011 года.
  2. 茨城県の人口と世帯(推計) -平成22年5月1日現在-(яп.)  (нявызн.)?. Адміністрацыя прэфектуры Ібаракі (1 мая 2010). — Насельніцтва і хатнія гаспадаркі ў прэфектуры Ібаракі. Праверана 16 ліпеня 2010.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (6):
Катэгорыя·Населеныя пункты паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без подпісу
Катэгорыя·Гарады прэфектуры Ібаракі
Катэгорыя·Адмысловыя гарады Японіі