Цудатворац (літаральна: той, хто здзяйсняе цуды, грэч.: θαυματουργός) — эпітэт святых, якія асабліва праславіліся дарам цудатварэння і заступніцтва ў адказ на малітву да іх.
У Бібліі цудатворцы згадваюцца ўсяго два разы. Першы раз — у старазапаветнай Трэцяй Кнізе Макавейскай[1] і другі раз — у Першым пасланні да Карынфян Святога Апостала Паўла[2].
Сярод цудатворцаў асабліва шануецца святы Мікалай Угоднік. Цудатворцы не з’яўляюцца асобнай катэгорыяй святых, бо ў прынцыпе ўсе святыя валодаюць дарам цудатварэння, а засведчаныя цуды з’яўляюцца асноўнай умовай кананізацыі.
У розных святцах і календарах эпітэт цудатворца прыпісваецца розным святым.