wd wp Пошук:

Цуд

Ісус ідзе па вадзе, І. Айвазоўскі, 1888 г.

Цуд — нешта незвычайнае, што выклікае здзіўленне; у рэлігійных і міфалагічных уяўленнях звышнатуральная з’ява, выкліканая умяшаннем божай, незямной сілы. Шматлікія паданні пра цуды характэрны для ўсіх рэлігій.

У т.зв. рэлігіях адкрыцця(руск.) бел. (хрысціянства, іслам, іўдаізм) цуд лічыцца сведчаннем сапраўднасці божага адкрыцця(руск.) бел. і доказам усемагутнасці(руск.) бел. Бога. У пратэстанцкай тэалогіі паняцце «цуд» набыло шмат інтэрпрэтацый: Марцін Лютэр далучаў да цуду ўсе здзяйсненні, якія адбываюцца ў свеце, сціраючы межы паміж натуральным і цудоўным. Прадстаўнікі Цюбінгенскай школы(руск.) бел. лічылі ўсе біблейскія паведамленні пра цуды недакладнымі. Фрыдрых Шлеермахер абвясціў цуды рэлігійным эквівалентам выпадковасці. Рудольф Бультман(руск.) бел. прапанаваў метад дэміфалагізацыі(англ.) бел. хрысціянства, згодна з якім хрысціянская міфалогія страчвае рысы цуда, а сапраўднае тлумачэнне цуда бачыў у атаясамленні веры ў цуда і веры ў Бога.

Гл. таксама

Літаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Запыты на пераклад з рускай
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без нумароў старонак
Катэгорыя·Цуды
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю з назвай артыкула
Катэгорыя·Містыка
Катэгорыя·Светапогляд
Катэгорыя·Звышнатуральнае
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Беларускую энцыклапедыю без аўтара