«Цмокі-Мінск-2» — беларускі баскетбольны клуб з Мінска, які гуляе ў Прэм’ер-лізе Беларусі. Гэта фарм-клуб «Цмокі-Мінск» і асноўная каманда моладзевай зборнай Беларусі.
Баскетбольны клуб «Цмокі-Мінск-2» быў створаны ў 2006 годзе (да 2012 года ён называўся «Мінск-2006-2»). Асноўнай яе задачай клуба была падрыхтоўка маладых баскетбалістаў да галоўнай каманды. Клуб з’яўляецца базай для моладзевай (U-20) зборнай краіны[1].
З 2011 года выступаў у Вышэйшай лізе Беларусі[2][3].
У 2007—2009 гадах і з 2012 года ён гуляў у Еўрапейскай юнацкай баскетбольнай лізе (EYBL) для гульцоў ва ўзросце да 20 гадоў, выйграўшы гэты турнір у сезоне 2014/2015 [4].
Чэмпіянат Беларусі па баскетболе
Першая ліга чэмпіяната Беларусі па баскетболе
Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20)
Сезон | Ліга | Чэмпіянат Беларусі | Кубак | Заўвагі |
---|---|---|---|---|
2006-07 | Першая ліга | 3 | н/у | |
2007-08 | Першая ліга | 1 | н/у | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — 11 месца[5] |
2008-09 | Першая ліга | 3 | Групавы этап | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — 9 месца[6] |
2009-10 | Першая ліга | 1 | Групавы этап | |
2010-11 | Першая ліга | 5 | Групавы этап | |
2011-12 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Групавы этап | |
2012-13 | Вышэйшая ліга | 7 | Групавы этап | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — 9 месца[7] |
2013-14 | Вышэйшая ліга | Бронзавы прызёр | Групавы этап | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — 7 месца[8] |
2014-15 | Вышэйшая ліга | 4 | Бронзавы прызёр | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — Чэмпіён[9] |
2015-16 | Вышэйшая ліга | 5 | 4-е месца | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — бронзавы прызёр[10] |
2016-17 | Вышэйшая ліга | 5 | Групавы этап | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — сярэбраны прызёр[11] |
2017-18 | Вышэйшая ліга | 6 | 4-е месца | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — бронзавы прызёр[12] |
2018-19 | Вышэйшая ліга | 6 | н/у | Еўрапейская юнацкая баскетбольная ліга (U-20) — сярэбраны прызёр[13] |
2019-20 | Вышэйшая ліга | 7 | н/у | |
2020-21 | Вышэйшая ліга | 6 | н/у | |
2021-22 | Вышэйшая ліга | 8 | н/у |