wd wp Пошук:

Цзян Іхуа

.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw{display:inline-block}.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst a::first-letter,.mw-parser-output .ts-wikidata-positions-uppercasefirst span.iw::first-letter{text-transform:capitalize}

Цзян Іхуа (кіт.: 江宜樺; нар. 18 лістапада 1960 года, Цзілун, Кітайская Рэспубліка) — кітайскі палітык, прэм’ер-міністр Кітайскай рэспублікі (Тайвань) (2013—2014), член партыі Гаміньдан.

Біяграфія

Цзян Іхуа нарадзіўся 18 лістапада 1960 года ў партовым горадзе Цзілун на востраве Тайвань.[1] Скончыў Нацыянальны ўніверсітэт Тайваня і Ельскі ўніверсітэт (ЗША) па спецыяльнасці паліталогія[2]. Пасля вяртання на Тайвань працаваў выкладчыкам у Нацыянальным Тайванскім універсітэце на пасадзе прафесара паліталогіі.

Увосень 2009 года быў прызначаны на пасаду міністра ва ўрадзе Кітайскай Рэспублікі У Дуньі, а 6 лютага 2012 года — на пасаду першага віцэ-прэм’ера пры прэм’ер-міністры Чэнь Чуне.[2] У лютым 2013 года прэзідэнт Кітайскай Рэспублікі Ма Інцзю прызначыў, а парламент зацвердзіў Цзян Іхуа на пасадзе прэм’ер-міністра краіны.[3]

У снежні 2014 года сышоў у адстаўку з пасады кіраўніка ўрада[4].

Зноскі

  1. Premier no longer wants to become head of state | Latest | FOCUS TAIWAN - CNA ENGLISH NEWS (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 3 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2013.
  2. 1 2 Premier Jiang Yi-huah | Taiwan Insights (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 сакавіка 2016. Праверана 1 мая 2013.
  3. Jiang leads Cabinet inauguration - The China Post (нявызн.) (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 19 лютага 2013. Праверана 1 мая 2013.
  4. Mao Chi-kuo named as premier (update).
Тэмы гэтай старонкі (11):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Члены Гаміньдана
Катэгорыя·Нарадзіліся 18 лістапада
Катэгорыя·Старонкі з няправільным сінтаксісам спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Кітайскай Рэспублікі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы са спасылкамі на элементы Вікідадзеных без беларускага подпісу
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Нарадзіліся на Тайвані
Катэгорыя·Палітыкі Кітайскай Рэспублікі
Катэгорыя·Выпускнікі Ельскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Біяграфіі сучаснікаў