wd wp Пошук:

Цеча

Цеча (руск.: Те́ча) — рака ў Чалябінскай і Курганскай абласцях Расіі, правы прыток Ісеці. У XX стагоддзі падвяргалася інтэнсіўнаму радыеактыўнаму забруджванню. Бярэ пачатак з возера Ірцяш.

Па дадзеных дзяржаўнага воднага рэестра Расіі адносіцца да Іртышскай басейнавай акругі, рачны басейн — Іртыш, рачны падбасейн — Табол. Даўжыня — 243 км, плошча вадазборнага басейна — 7600 км², падзенне ракі складае 145 м, сярэдні ўхіл 0,6 ‰. Расход вады за 27 км ад вусця — 6,7 м³/с.

Вадазборны басейн ракі Цечы знаходзіцца на ўсходнім схіле Сярэдняга і Паўднёвага Урала на Перадуральскім плато.

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы без спасылак на крыніцы
Катэгорыя·Рэкі паводле алфавіта
Катэгорыя·Басейн Іртыша
Катэгорыя·Рэкі Чалябінскай вобласці
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Рэкі Курганскай вобласці
Катэгорыя·Артыкулы пра рэкі без даўжыні