wd wp Пошук:

Царква Сан-Рока

Царква Сан-Рока (італ.: San Rocco) — царква ў Венецыі, знаходзіцца ў раёне Сан-Пола.

Царква ўзведзена і названая ў гонар Святога Роха, які з’яўляецца разам са Святым Маркам, заступнікам Венецыі. Святы Рох лічыўся лекарам ад чумы, страшнага бізуна гарадоў Еўропы ў Сярэднія вякі, асабліва ў Венецыі.

Кожны год 16 жніўня дож наносіў візіт у царкву і маліўся з заклікам да святога, каб той абараніў горад ад чумы. Цяпер гэтая традыцыя разыгрываецца ў штогадовай тэатральнай пастаноўцы.

Будаўніцтва царквы было пачата ў 1489 і скончана ў 1508 годзе архітэктарам Барталамеа Бонам Малодшым. У 1725 годзе царква была часткова перабудавана. Скульптуры былі ўзведзены ў 1760-х гадах архітэктарам Макаруцы.

У царкве знаходзяцца чатыры карціны Тынтарэта, у тым ліку «Святы Рох ацаляе ахвяр чумы».

Побач знаходзіцца Скуола Грандзі ды Сан-Рока.

Гл. таксама

Літіаратура

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Цэрквы Венецыі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле
Катэгорыя·З’явіліся ў 1508 годзе