wd wp Пошук:

Царква Ружыца

Царква Ружыца (сербск.: Црква Ружица) — найстаражытная царква ў Бялградзе. Размешчана ў крэпасці Калемегдан. Прастол царквы асвечаны ў гонар Прасвятой Багародзіцы.

Гісторыя

На тым жа месцы ў часы Стэфана Лазаравіча знаходзілася царква Успення Багародзіцы. Пасля захопу Бялграда ў 1521 годзе асманамі яна была пераабсталявана ў мячэць.

Сённяшняя царква ў XVIII стагоддзі была парахавым складам, паміж 1867 і 1869 гадамі перароблена ў гарнізонную царкву. Пасля значных разбурэнняў, атрыманых падчас Першай сусветнай вайны, царква была абноўлена і асвечана 11 кастрычніка 1925 года. З 31 мая 1965 года царква знаходзіцца пад абаронай дзяржавы [1].

У непасрэднай блізкасці ад царквы Ружыца знаходзіцца царква Параскевы Сербскай.

Інтэр’ер

Пасля рэканструкцыі каля ўвахода былі пастаўлены дзве статуі: цара Стэфана Душана і пехацінца часоў Балканскіх войнаў. Іканастас абноўленага храма быў створаны Костам Тодаравічам, а іконы да яго напісаны іераманахам Рафаілам Мамчылавічам. Фрэскі былі напісаны Андрэем Біцэнкам.

Зноскі

  1. Цэрквы Ружыца і Святой Петка. Архівавана 1 лістапада 2012.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (8):
Катэгорыя·Саборы Сербіі
Катэгорыя·Праваслаўныя храмы Сербіі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Храмы паводле алфавіта
Катэгорыя·Храмы Бялградска-Карлавацкай архіепархіі
Катэгорыя·Храмы Бялграда
Category:%D0%A1%D1%82%D0%B0%D1%80%D0%BE%D0%BD%D0%BA%D1%96 %D0%B7 %D0%BA%D0%B0%D1%80%D1%82%D0%B0%D0%BC%D1%96
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылка на Вікісховішча непасрэдна ў артыкуле