wd wp Пошук:

Цаатан

Цаата́н (саманазва духаа; манг.: цаатан, літаральна “аленегадоўцы”) — цюркскі народ на поўначы Манголіі. Агульная колькасць (2010 г.) - 282 чал.[1]

Па паходжанню цаатан блізкія да саётаў і таджынцаў. У навуковай літаратуры часам называюцца субэтнічнай групай тувінцаў. У Манголіі разглядаюцца як нашчадкі старажытных уйгураў. Цюркская мова цаатан вельмі блізкая да мовы саётаў. У нашы дні большасць размаўляе на мангольскай мове.

Традыцыйныя заняткі — качавая жывёлагадоўля (пераважна трымаюць аленяў) і паляванне, у тым ліку з дапамогай драпежных птушак. Жывёлагадоўляй займаюцца пераважна жанчыны, паляванем — мужчыны. У апошнія гады развіваецца абслугоўванне турыстаў. Традыцыйнае жытло — скураны чум урц.

Традыцыйная рэлігіяшаманізм, заснаваны на тэнгрыянстве. Таксама распаўсюджаны будызм.

Зноскі

  1. ХҮН АМ, ОРОН СУУЦНЫ 2010 ОНЫ УЛСЫН ТООЛЛОГЫН ҮР ДҮН Архівавана 15 снежня 2017.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (3):
Катэгорыя·Цюркскія народы
Катэгорыя·Народы Манголіі
Катэгорыя·Народы Азіі