wd wp Пошук:

Хірахіка Аракі

Тасіюкі Аракі (яп.: 荒木 利之?, нар. 7 чэрвеня 1960, Сэндай, Міягі), больш вядомы пад псеўданімам Хірахіка Аракі (яп.: 荒木 飛呂彦?) — японскі мангака. Найбольш вядома яго манга JoJo’s Bizarre Adventure у 8 частках, якая публікуецца ў часопісе Weekly Shōnen Jump ужо больш за 30 гадоў. Толькі ў Японіі было прададзена больш за 80 мільёнаў копій па стану на 2007 год[1]. У 2019 годзе Хірахіка Аракі атрымаў прэмію Міністэрства культуры Японіі за дасягненні ў мастацтве[2].

Ранняе жыццё

Дзяцінства Аракі правёў у Сэндаі з бацькамі і малодшымі сёстрамі-блізнятамі. Аракі раздражнялі шумныя паводзіны сясцёр, таму ён зачыняўся ў пакоі і захоплена чытаў мангу Ai to Makoto[1], а таксама праглядаў мастацкія альбомы бацькі. Так Аракі зацікавіўся стварэннем мангі. Яго таксама натхнялі карціны Поля Гагена[3]. Пасля таго, як аднакласнік пахваліў першую мангу Аракі, хлопчык пачаў захоплена маляваць коміксы ў сакрэце ад бацькоў. Пры паступленні ў вышэйшую школу Аракі ўпершыню прадставіў сваю мангу выдавецтву часопіса, аднак выдавецтва адхіліла ўсе працы Аракі, спасылаючыся на тое, што многія мангакі яго ўзросту паспелі стварыць больш якасныя коміксы[4]. Аракі вырашыў не здавацца і пачаў наведваць выдавецтва ў Токіа і дапрацоўваць сваю мангу. У выніку працай зацікавіўся рэдактар часопіса Shueisha: ён раскрытыкаваў працу Аракі, але дадаў, што ў яе ёсць патэнцыял. Калі яе добра пачысціць і палепшыць, то яна можа атрымаць прэмію Асаму Тэдзука.

Мангака

Аракі пакінуў Педагагічны ўніверсітэт Міягі і стварыў кароткую главу мангі Poker Under Arms, дзе дзеянне адбываецца на Дзікім Захадзе. Манга спадабалася чытачам і атрымала прэмію Тэдзука[5]. Першая кароткая манга Аракі пачала публікавацца (1983 год) мела назву Cool Shock B.T. і апавядала пра хлопчыка-чараўніка, які павінен разгадваць розныя таямніцы. Аднак Аракі вырашыў заняцца стварэннем паўнавартаснай сэйнэн-работы. Так у 1984 годзе з’явілася новая манга пад назвай Baoh (яп.: バオー来訪者 Баа: Райхо:ся?), дзе галоўны герой заражаны таямнічым паразітам, набывае супер-сілы і павінен змагацца з арганізацыяй, якая спрабуе знішчыць яго. Аднак манга не карысталася папулярнасцю, і Аракі скончыў працу на 2 томе.

У іншай рабоце The Gorgeous Irene Аракі распрацоўвае свой стыль з магутнымі, мускулістымі фігурамі персанажаў. Наступнай яго работай стала манга JoJo’s Bizarre Adventure, якая стала магнум-опусам і набыла вялікую папулярнасць на тэрыторыі Японіі. Па сюжэце малады брытанец Джонатан Джостар змагаецца супраць Дзіа Бранда, вампіра, які жадае заваяваць сабе ўвесь свет. Аракі вырашае ў далейшым працаваць над мангай, робіць мноства сіквелаў, якія ахопліваюць гісторыю нашчадкаў Джонатана. Дзеянне адбываецца таксама ў розных краінах і ў розныя часовыя прамежкі, пачынаючы з XIX стагоддзя, заканчваючы нашым часам. Пры стварэнні мангі, Аракі быў натхнёны Рэмба і Тэрмінатарам. Франшыза JoJo заваявала вялікую папулярнасць далёка за межамі Японіі і новыя серыі працягваюць выходзіць па гэты дзень. Канцэпцыя бітваў супраць вампіраў і іншых звышнатуральных істот з ужываннем сілы «хамон» была заменена на бітвы паміж рознымі сапернікамі з ужываннем сілы «стэнд», і Аракі прытрымліваецца падобнай канцэпцыі па гэты дзень. За 30 гадоў выпуску мангі, па стане на снежань 2016 гады па ўсім свеце было прададзена 100 мільёнаў копій мангі[6]. Трэцюю частку “Stardust Crusaders” прынята лічыць самай вядомай ва ўсёй франшызе[5]. Манга была мноства разоў экранізавана, а сюжэт выкарыстаны ў шэрагу відэагульняў.

Іншыя работы

У верасні 2007 года Аракі стварыў вокладку са стэндам для журнала мод Cell[7], у 2008 годзе — выявы для рамана Ясунары Кавабаты  “Танцуючая дзяўчынка з Ідзу[8]. Таксама Аракі стварыў вокладку з персанажамі Jojo для музычнага альбома японскага рок-гурту Base Ball Bear — “Breeeeze Girl[9].

Аракі стаў адным з 5 мастакоў, якія стварылі арыгінальныя творы для выставы ў Луўры. Аракі намаляваў шэраг коміксаў з персанажам мангі JoJo’s Bizarre Adventure: Diamond Is Unbreakable, Роханам Кішыбэ, якія пазней былі паказаны на выстаўцы “Le Louvre invite la bande dessinée”. Выстаўка паказвала разнастайнасць коміксаў і праводзілася з 19 студзеня па 13 красавіка 2009 года. Манга была неўзабаве апублікаваная ў Францыі, і ЗША кампаніяй NBM Publishing у лютым 2012 года[10][11].

З 17 верасня па 6 кастрычніка 2011 года брэнд Gucci арганізаваў буйную выстаўку «Rohan Kishibe Goes to Gucci» у квартале Сіндзюку, у супрацоўніцтве з Аракі і часопісам моды Spur. Выстаўка адзначала 90-годдзе стварэння Gucci. Зноў была прадстаўлена постаць Рохана Кішыба ў натуральную велічыню і іншыя працы Хірахіка Аракі, у тым ліку яго новыя выпускі за 2011—2012 год, арыгінальны дызайн моды і комікс “Rohan Kishibe Goes to Gucci”, у якім Рохан адпраўляецца на завод Gucci, каб раскрыць таямніцу чароўнай сумкі. Яшчэ адна гісторыя пад назвай “Jolyne, Fly High with Gucci”, дзе галоўнай гераіняй з’яўляецца Джалін Куджо, была выпушчана ў часопісе Spur, у лютым 2013 года[12].

Пасля землятрусу ў Японіі, у 2011 годзе, былі моцна разбураны гістарычныя руіны Хіраідзумі, Аракі стварыў серыю ілюстрацый з помнікамі з мэтай прыцягнуць больш людзей і грамадскіх арганізацый да ўзнаўлення руін[13].

Зноскі

  1. 1 2 Hirohiko Araki Lecture Part 3: Questions and Answers with Araki-Sensei. comipress.com
  2. 笑福亭鶴瓶さんら大臣賞=新人賞は宇多田ヒカルさんら-芸術選奨:時事ドットコム Архівавана 6 сакавіка 2019. (яп.). 時事ドットコム
  3. Hirohiko Araki Lecture Part 2: Drawing Manga, Araki-Style. comipress.com
  4. Hirohiko Araki Lecture Part 1: His Past & Motives. comipress.com
  5. 1 2 Jason Thompson’s House of 1000 Manga - Jojo’s Bizarre Adventure. Anime News Network.
  6. “Jojo’s Bizarre Adventure” Manga Has Printed 100 Million Copies. Crunchyroll
  7. asahi.com:人気漫画「ジョジョ」の荒木さん 米生物学誌の表紙描く - 文化一般 - 文化・芸能. Архівавана 21 лістапада 2014. Asahi.com
  8. “不朽の名作”ד人気漫画家”今度は『ジョジョ』作者が『伊豆の踊子』の表紙を描き下ろし ニュース-ORICON STYLE. Oricon.co.jp
  9. Jojo’s Araki Illustrates Base Ball Bear’s ‘Breeeeze Girl’. Anime News Network.
  10. Jojo’s Araki Creates Manga for France’s Louvre Museum. Anime News Network
  11. NBM to Release Hirohiko Araki’s Rohan at the Louvre Manga. Anime News Network.
  12. JoJo’s Bizarre Adventure 1-Shot Runs in Women’s Fashion Mag. Anime News Network.
  13. JoJo’s Araki Draws Art for Quake-Affected Historical Ruins. Anime News Network.

Спасылкі

Тэмы гэтай старонкі (7):
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1960 годзе
Катэгорыя·Мастакі Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Сэндаі
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Ізаляваныя артыкулы/сірата0
Катэгорыя·Мангакі
Катэгорыя·Нарадзіліся 7 чэрвеня