wd wp Пошук:

Хіранума Кіітыра

Шаблон:Японскае імя Хіранума Кіітыра (яп.: 平沼 騏一郎 Хіранума Кіітыра:?, 28 верасня 1867, г. Цуяма, Акаяма, Японія — 22 жніўня 1952, г. Токіа, Японія) — японскі палітычны і дзяржаўны дзеяч. Нарадзіўся ў сям’і небагатага самурая. Генерал. Ваенны злачынец.

Біяграфія

У 1888 годзе скончыў Імператарскі ўніверсітэт у Токіа. Накіраваны на працу ў Міністэрства юстыцыі Японіі. Праславіўся як барэц з карупцыяй. Затым займаў пасады, паслядоўна: Старшыні Вярхоўнага суда Токіа, пракурора пры Вярхоўным судзе Японіі. У 1910 годзе абраны рэктарам Імператарскага ўніверсітэта ў Токіа. У 1911 віцэ-міністр Міністэрствы юстыцыі.

У 1920 годзе стаў віцэ-прэзідэнтам Тайнага Савета. У 1921 годзе абраны Старшынёй Вярхоўнага суда Японіі. Старшыня нацыяналістычнага Грамадства дзяржаўных асноў.

У 1923 годзе ён быў прызначаны Міністрам юстыцыі Японіі і заставаўся ў гэтай пасадзе да 1924 года. У 1924 годзе прызначаецца старшынёй Палаты пэраў Японскага парламента. У 1936 годзе становіцца старшынёй Тайнага савета і застаецца на гэтай пасадзе да 1939 года.

У 1939 годзе быў абраны прэм’ер-міністрам Японіі, але ў гэтым жа годзе сыходзіць у адстаўку. Затым нядоўгі час займае пасаду Міністра замежных спраў. Пасля, з 1940 па 1941 год Міністр унутраных спраў. Затым з 1945 года зноў старшыня Тайнага савета.

Пасля Другой сусветнай вайны, у 1946 годзе арыштаваны, асуджаны на Такійскім працэсе на пажыццёвае зняволенне. У 1952 годзе быў амніставаны, але ў гэтым жа годзе сканаў.

Зноскі

  1. 1 2 Kiichiro Hiranuma // Find a Grave — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  2. 1 2 Bibliothèque nationale de France Kiichirō Hiranuma // data.bnf.fr: платформа адкрытых дадзеных — 2011.

Літаратура

Шаблон:Прэм’ер-міністры Японіі

Тэмы гэтай старонкі (20):
Катэгорыя·Памерлі 22 жніўня
Катэгорыя·Нарадзіліся 28 верасня
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Удзельнікі Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Памерлі ў 1952 годзе
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Міністры юстыцыі Японіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Кветак паўлоўніі
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Выпускнікі Такійскага ўніверсітэта
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу
Катэгорыя·Міністры ўнутраных спраў Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся ў прэфектуры Акаяма
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1867 годзе
Катэгорыя·Ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Дактары права
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Японіі