wd wp Пошук:

Хілакорус

Хілакорус (Chilocorus) — род жукоў сямейства божых каровак.

Апісанне

Цела даўжынёю 3—5 мм, шарападобнае, вельмі выпуклае, прыкрытае чорнымі бліскучымі надкрыламі з чырвоным малюнкам, з дробнай пункціроўкай. Вусікі 8-членікавыя, з умерана развітай булавой. Ротавы апарат грызучага тыпу. Верхнія сківіцы вялікія серпападобныя. Пярэдняспінка расшырана каля асновы і закруглена.

Лічынкі верацёнападобныя, з адносна вялікай галавой і доўгімі нагамі. Ім уласціва ўзроставая і індывідуальная зменлівасць колеру. Вусікі 1- або 2-членікавыя.

Пашырэнне

Адрозніваецца звыш 20 відаў. На Беларусі вядомы хілакорус ныркападобны (Chilocorus renipustulatus) і хілакорус двухкрапінкавы (Chilocorus bipustulatus). Жывуць у лясах на лісцевых дрэвах і кустах. Пашыраны ачагова.

Асаблівасці біялогіі

Спецыялізаваныя драпежнікі какцыд, пераважна шчытовак (выкарыстоўваюцца ў біялагічнай барацьбе з імі). Самкі адкладваюць яйцы пад шчыток какцыд. Лічынкі развіваюцца ў калоніях какцыд за кошт іх яец. У развіцці праходзяць 4 узросты. Акукліваюцца адкрыта на ствалах і галінах дрэў, радзей пад карой.

За год 1 пакаленне. Жукоў таксама разводзяць штучна і выпускаюць у прыроду ў пэўныя тэрміны.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (5):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без нумароў старонак
Катэгорыя·Божыя кароўкі
Катэгорыя·Вікіпедыя·Спасылкі на Энцыклапедыю прыроды Беларусі без аўтара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта