wd wp Пошук:

Шчытоўкі

Шчытоўкі (Diaspididae) — сямейства насякомых падатраду какцыд атраду раўнакрылых хобатных. Фітапаразіты, шкоднікі цытрусавых, яблыні, слівы, персіка і іншых. Больш за 2000 відаў. Пашыраны паўсюдна. На Беларусі сустракаюцца шчытоўка коскападобная (Lepidosaphes ulmi) і шчытоўка вярбовая (Chionaspis salicis).

Апісанне

Цела даўжынёй 0,6-1,5 мм, укрыта спінным шчытом, які насычаны воскам. Самкі без крылаў і ног, самцы меншыя за самак, маюць адну пару крылаў. развітыя ногі. рэдукаваныя ротавыя органы (не кормяцца). Лічынкі і дарослыя самкі смокчуць сокі раслін. Яйцы адкладваюць пад шчыток. Развіццё з няроўным ператварэннем. Даюць 1-4 пакаленні за год.

Літаратура

Тэмы гэтай старонкі (4):
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Жывёлы паводле алфавіта
Катэгорыя·Шчытоўкі
Катэгорыя·Старонкі з нелікавымі аргументамі formatnum