wd wp Пошук:

Хідэкі Тадзё

Хідэкі Тадзё (яп.: 東條 英機 То:дзё: Хідэкі (i); кюдзітай: яп.: 東條 英機; сіндзітай: яп.: 東条 英機?) — японскі палітык і военачальнік. Міністр арміі (1940—1944), прэм’ер-міністр Японіі (1941—1944).

Пасля паражэння Японіі ў Другой сусветнай вайне быў прызнаны Такійскім трыбуналам ваенным злачынцам, асуджаны за развязванне агрэсіўных войнаў і жорсткае абыходжанне з палоннымі, прызнаны вінаватым і прысуджаны да пакарання смерцю праз павешанне.

Біяграфія

Хідэкі Тадзё нарадзіўся ў маленькім горадзе Кадзіматы 30 снежня 1884 года. Ён быў трэцім сынам у сям’і Хідэноры Тодзё, генерал-лейтэнанта Імператарскай арміі Японіі. Абодва старэйшыя браты Хідэкі памерлі да яго нараджэння. У 1909 годзе ён ажаніўся з Кацука Іта, якая яму нарадзіла трох сыноў і чатырох дочак.

Пачатак кар’еры

У 1905 годзе Тадзё скончыў Ваенную акадэмію Імператарскай арміі ў складзе 17 выпуску. У класе з 50-ці чалавек ён быў 42-м па паспяховасці. Пасля заканчэння акадэміі Тадзё атрымаў званне малодшага лейтэнанта пяхотных войскаў.

Пазней Тадзё навучаўся ў Вышэйшай ваеннай акадэміі, якую скончыў у 1915 годзе ў складзе 27 выпуску. Пасля гэтага ён атрымаў званне капітана і пасаду начальніка Трэцяга палка імператарскай варты. У 1919 годзе быў ваенным аташэ ў Швейцарыі. Пасля вяртання ў Японію ў 1920 годзе атрымаў званне маёра. У 1921 годзе пабываў у Германіі.

У 1922 годзе Тадзё вярнуўся ў Японію і стаў інструктарам у Ваенным каледжы. У 1929 годзе яму было прысвоена званне падпалкоўніка.

На працягу 1920-х гадоў Тадзё ўсё больш уцягваўся ў палітыку. Ён быў адным з найвыдатнейшых членаў армейскай групоўкі Тасэй-ха, куды, апроч яго, уваходзілі Кадзусігэ Угакі, Хадзімэ Сугіяма, Куніякі Каіса, Ёсідзіра Умэдзу і Тэцудзан Нагата. Яны прадстаўлялі кансерватыўна настроеныя сілы ў арміі — у процівагу па-экстрэмісцку настроенай групоўцы Кода-ха, якую ўзначальваў Садаа Аракі.

Генерал арміі

У 1933 годзе Тадзё атрымаў званне генерал-маёра і быў прызначаны начальнікам аддзела кадраў ваеннага міністэрства Японіі.

У жніўні 1934 года ён быў прызначаны камандуючым 24-й пяхотнай брыгады арміі Японіі. У верасні 1935 года Тадзё быў прызначаны начальнікам ваеннай паліцыі Квантунскай арміі ў Манчжурыі. Тады Тадзё атрымаў мянушку «Брытва» (яп.: 剃刀 камісоры?) — за свой востры розум і здольнасць да хуткага прыняцця рашэнняў.[6]

У 1936 годзе падчас «путчу маладых афіцэраў» Тадзё выступіў супраць спробы перавароту. Імператар Хірахіта быў абураны спробай нападу на сваіх блізкіх саветнікаў і неўзабаве мяцежнікі былі вымушаны здацца.

Тадзё ўзначаліў штаб Квантунскай арміі і, у якасці такога, стаў адказваць за японскія наступальныя аперацыі ў Манголіі. У ліпені 1937 года падчас Чахарскай аперацыі (яп.: チャハル作戦, кіт.: 长城抗战) ён асабіста вёў у бой сілы 1-й незалежнай змяшанай брыгады. Падчас гэтай кампаніі Тадзё ў першы і апошні раз у жыцці прыняў удзел у баявых дзеяннях.[7]

Пасля інцыдэнту каля моста Марка Пола, які адзначыў пачатак другой япона-кітайскай вайны, войскі, якім камандаваў Тадзё, пачалі наступ на Хэбэй.

У маі 1938 года Тадзё быў адкліканы ў Японію, дзе ён быў прызначаны намеснікам ваеннага міністра Сэйсіра Ітагакі. Са снежня 1938 па 1940 год Тадзё быў галоўным інспектарам ваеннай авіяцыі.

Міністр арміі

У ліпені 1940 года Тадзё стаў міністрам арміі ў другім кабінеце Фумімара Каноэ і захаваў гэту пасаду ў трэцім кабінеце Каноэ. Хідэкі Тадзё быў перакананым прыхільнікам заключэння саюза з нацысцкай Германіяй і фашысцкай Італіяй.

Каб ізаляваць Кітай ад іншых краін, Японія напала на французскі Індакітай у ліпені 1941 года. Пасля гэтага ЗША увялі эмбарга на пастаўку ў Японію нафты і бензіну.

18 кастрычніка 1941 года страціўшы папулярнасць і давер імператара Фумімара Каноэ сышоў у адстаўку. Новым прэм’ер-міністрам стаў Хідэкі Тадзё.

Прэм’ер-міністр Японіі

У лістападзе 1941 года Тадзё і начальнік генеральнага штаба Японіі Восамі Нагана распрацавалі план нападу на Пёрл-Харбар. 7 снежня 1941 года Японская імперыя напала на Злучаныя Штаты Амерыкі.

Пасля паражэння ў бітве каля атола Мідуэй папулярнасць Тадзё пайшла на спад і ён сутыкнуўся з апазіцыяй ва ўрадзе і арміі. Пасля паражэння японскай арміі ў бітве за востраў Сайпан Тадзё быў вымушаны 18 ліпеня 1944 гады сысці ў адстаўку.

Суд

Пасля капітуляцыі Японскай імперыі 2 верасня 1945 года камандуючы арміямі саюзнікаў аддаў загад арыштаваць японскіх ваенных злачынцаў. Адным з іх быў генерал Тадзё. Пры арышце ён здзейсніў няўдалую спробу застрэліцца: рана апынулася не смяротнай. Пасля таго як Хідэкі вылечылі, яго пераправілі ў турму Сугамо. Тадзё вінаваціўся па наступных пунктах:

Тадзё цалкам прызнаў сваю віну. 12 лістапада 1948 года ён быў прысуджаны да смяротнага пакарання. Прысуд быў прыведзены ў выкананне 23 снежня 1948 года.

У 1978 годзе імя Тадзё разам з іншымі 13 пакаранымі смерцю было высечана на плітах у храме Ясукуні, нацыянальным мемарыяле загінулым у вайне. Праз два гады на месцы прывядзення прысуду ў выкананне быў пастаўлены помнік[8].

Завяшчанне

«…Японскія мужчыны, у наш час, Імператарскі эдыкт аб заканчэнні вайны ўсяго толькі плод цвярозых разважанняў, якія б яны ні былі. Аднак саюзнікі справакавалі Вялікую Усходнеазіяцкую вайну і я ваяваў у ёй, не маючы выбару, для выжывання нацыі і ў мэтах нацыянальнай самаабароны. Хоць наша краіна, нажаль, пацярпела паражэнне ад гэтых краін, прычыну таго, што мы жывём у гэтай краіне, немагчыма адмаўляць. Японія — боская краіна. Я жадаю, каб вы былі ўпэўнены ў лёсе Імперыі і чакалі часу, калі гэта цяжкасць будзе пераадолена агульнымі адданымі высілкамі. Я жадаю, каб сонца ўзышло зноў…».

Ацэнкі

Юка Тадзё (у цэнтры), са сваімі дзядулем і бабуляй

Многія людзі, у тым ліку японцы, ускладаюць на Тадзё адказнасць за ўступленне краіны ў Другую сусветную вайну на баку нацысцкага блока, і, як следства — за паражэнне Японіі, разбурэнне яе гарадоў, крах эканомікі, страту многіх тэрыторый і гібель мільёнаў людзей.

У той жа час, некаторыя сучасныя японцы лічаць Тадзё бескарыслівым чалавекам і сапраўдным героем, які стаў ахвярай неспрыяльных акалічнасцей. Сам Тадзё неаднаразова спасылаецца ў сваіх мемуарах на лёс, які вымусіў яго ўзначаліць ваенны ўрад Японіі ў перыяд, калі Японія ўступіла ў вайну з магутнымі праціўнікамі. Сама вайна, зыходзячы з логікі Тадзё, была адзінай магчымасцю спыніць энергетычную блакаду і прадухіліць эканамічнае задушванне краіны магутнымі сусветнымі дзяржавамі таго перыяду — Англіяй і Злучанымі Штатамі.

Унучка Хідэкі Тадзё — Юка Тадзё — выступае з пазіцыі безумоўнага апраўдання палітыкі Японскай імперыі ў Другой сусветнай вайне ў цэлым і свайго дзеда ў прыватнасці. Яна мяркуе, што Японія не вяла агрэсіўную вайну, не здзяйсняла ваенных злачынстваў, што ўсе людзі, ушанаваныя ў храме Ясукуні — героі і што адзінай памылкай яе дзеда было тое, што ён дапусціў паражэнне Японіі ў вайне.

Гл. таксама

Зноскі

  1. Hideki Tōjō // Gran Enciclopèdia CatalanaGrup Enciclopèdia Catalana, 1968.
  2. Brozović D., Ladan T. Tojo Hideki // Hrvatska enciklopedijaLZMK, 1999. — 9272 с. — ISBN 978-953-6036-31-8
  3. Тодзио Хидэки // Большая советская энциклопедия: [в 30 т.] / под ред. А. М. Прохорова — 3-е изд. — М.: Советская энциклопедия, 1969. Праверана 28 верасня 2015.
  4. Hideki Tojo // SNAC — 2010. Праверана 9 кастрычніка 2017.
  5. 東條 英機(яп.)  (недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 13 лютага 2008. Праверана 18 верасня 2008.
  6. Toland, The Rising Sun
  7. Гордиенко А. Н. Часть II: Япония // Командиры второй мировой войны. — Мн.: Литература, 1998. — С. 169. — ISBN 985-437-268-5, УДК 940.5, ББК 63.3(0)62.
  8. Гордиенко А. Н. Часть II: Япония // Командиры второй мировой войны. — Мн.: Литература, 1998. — С. 178. — ISBN 985-437-268-5, УДК 940.5, ББК 63.3(0)62.
Тэмы гэтай старонкі (32):
Катэгорыя·Памерлі ў Токіа
Катэгорыя·Нарадзіліся ў Японскай імперыі
Катэгорыя·Памерлі 23 снежня
Катэгорыя·Прэм’ер-міністры Японіі
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Нарадзіліся ў 1884 годзе
Катэгорыя·Афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Міністры арміі Японіі
Катэгорыя·Вялікія афіцэры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з пераазначэннем значэння з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Свяшчэннага скарбу
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ваенныя злачынцы
Катэгорыя·Асобы
Катэгорыя·Генералы Японіі
Катэгорыя·Пакараныя смерцю палітыкі
Катэгорыя·Ваенныя аташэ Японіі
Катэгорыя·Нарадзіліся 30 снежня
Катэгорыя·Лідары краін-удзельніц Другой сусветнай вайны
Катэгорыя·Асуджаныя Такійскім працэсам
Катэгорыя·Пахаваныя ў Токіа
Катэгорыя·Камандоры ордэна Святых Маўрыкія і Лазара
Катэгорыя·Міністры замежных спраў Японіі
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Узыходзячага сонца 1 класа
Катэгорыя·Пакараныя смерцю ў 1948 годзе
Катэгорыя·Кавалеры Вялікага крыжа ордэна Кароны Італіі
Катэгорыя·Узнагароджаныя ордэнам германскага арла
Катэгорыя·Вікіпедыя·Артыкулы з крыніцамі з Вікідадзеных
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Залатога каршуна
Катэгорыя·Кавалеры ордэна Чула Чом Клаа
Катэгорыя·Павешаныя ў Японіі
Катэгорыя·Памерлі ў 1948 годзе
Катэгорыя·Міністры адукацыі Японіі